Вы тут

Сі Цзіньпін: Варта адаптавацца да глабалізацыі


Старшыня КНР выступіў на форуме ў Давосе.


Як заўважыў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас адкрыцця штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, эканамічная глабалізацыя - аб'ектыўнае патрабаванне развіцця сацыяльных вытворчых сіл і непазбежны вынік навукова-тэхналагічнага прагрэсу, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Яна прадаставіла магутныя імпульсы росту сусветнай эканомікі, стымулявала абмен таварамі і капіталам, навукова-тэхналагічны і цывілізацыйны прагрэс і кантакты паміж народамі ўсіх краін свету. 

Але эканамічная глабалізацыя сапраўды прынесла новыя праблемы, аднак простае перакладанне віны за праблемы, якія турбуюць свет, на эканамічную глабалізацыю не адпавядае фактам і не можа дазволіць вырашыць праблемы. Варта адаптавацца і накіроўваць эканамічную глабалізацыю, выключаць фактары яе негатыўнага ўздзеяння і дамагацца таго, каб яна прыносіла даброты ўсім краінам і народам. 

Кіраўнік КНР таксама адзначыў, што пасля 38 гадоў рэформаў і адкрытасці Кітай ужо стаў другой найбуйнейшай эканомікай свету і дабіўся ў сваім развіцці велізарных вынікаў. Ключ да гэтага заключаны ў тым, што народ Кітая пад кіраўніцтвам лідараў КПК выйшаў на шлях развіцця, які адпавядае сітуацыі ўнутры краіны. Гэта шлях, дзе інтарэсы народа ставяцца на першае месца, гэта шлях рэформаў і інавацый. 

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што гэтыя вынікі развіцця былі дасягнуты Кітаем пасля некалькіх дзесяткаў гадоў неймаверных высілкаў. Кітайскі народ добра ведае, што для развіцця неабходна ўпарта і старанна працаваць. І калі мы разважаем аб тых выніках, якіх дамогся Кітай, то варта скіраваць погляд і на той уклад, які Кітай зрабіў для ўсяго свету. 

Імклівае развіццё эканомікі КНР стварыла магутную і ўстойлівую сілу для прасоўвання стабільнасці і росту сусветнай эканомікі. Кіраўнік КНР заявіў, што за тры з лішнім гады з моманту вылучэння ім ініцыятывы "адзін пояс, адзін шлях" яе актыўна падтрымалі больш за 100 краін і міжнародных арганізацый. У прыватнасці, больш за 40 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з Кітаем пагадненне аб супрацоўніцтве. Круг сяброў "аднаго пояса, аднаго шляху" пашыраецца, і сума інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў у краіны ўздоўж "аднаго пояса, аднаго шляху" перавысіла 50 млрд. долараў за апошнія тры гады. Ініцыятыва "адзін пояс, адзін шлях" зыходзіць ад Кітая, аднак яе вынікі прыносяць карысць ва ўсім свеце. 

Сі Цзіньпін паведаміў, што ў маі гэтага года Кітай правядзе ў Пекіне форум высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках "аднаго пояса, аднаго шляху", каб сумесна абмеркаваць планы супрацоўніцтва, пабудаваць платформу супрацоўніцтва. Форум закліканы шукаць шляхі вырашэння пытанняў, якія стаяць перад сучаснай сусветнай і рэгіянальнай эканомікай, надаць новую энергію сумеснаму развіццю, зрабіць ініцыятыву "адзін пояс, адзін шлях" больш выгаднай для народаў усіх краін. 

Амаль 1700 кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, прадстаўнікоў палітычных, дзелавых, навуковых колаў і СМІ з каля 50 краін свету прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.