Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года зацверджаны ў канцы мінулага года пастановай Савета Міністраў. Якія змены рэалізацыя гэтага дакумента ўнясе ў жыццё дзяржавы і яе грамадзян?
Як адзначаюць аўтары Нацплана, адной з галоўных перашкод устойлівага эканамічнага росту з'яўляецца пагроза скарачэння прыродных рэсурсаў і зніжэння якасці навакольнага асяроддзя. Паэтапнае пераўтварэнне нацыянальнай эканомікі краіны дазволіць прывесці да гармоніі эканамічных, экалагічных і сацыяльных інтарэсаў і ў канчатковым выніку — да павышэння ўзроўню і якасці жыцця беларускіх грамадзян.
— Гэты план дзеянняў рыхтаваўся сумесна з зацікаўленымі ведамствамі, мэтанакіраваная праца доўжылася больш за год, — расказала першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна. — Была створана рабочая група з прадстаўнікоў розных дзяржаўных органаў, галін эканомікі. Акрамя таго, у якасці пілотнага праекта Нацплан прайшоў грамадскія слуханні, шматлікія заўвагі грамадскасці знайшлі сваё адлюстраванне ў гэтым дакуменце.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прыродных комплексаў Міністэрства эканомікі Дзмітрыя Матусевіча, у шматлікіх стратэгічных дакументах, напрыклад, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, адзначаны асноўныя палажэнні ў сферы зялёнай эканомікі. А ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года, прынятай па выніках пятага Усебеларускага народнага сходу, былі прапісаны практычныя пункты па рэалізацыі гэтых і іншых палажэнняў. З улікам новых рэалій усімі зацікаўленымі ведамствамі распрацоўваюцца дзяржаўныя праграмы.
— Як стваральнікі Нацплана, мы імкнуліся сабраць усе гэтыя элементы комплексна, цэнтралізавана, — адзначыў Дзмітрый Матусевіч.
У дадатках да плана дзеянняў пералічаны мерапрыемствы (усяго іх 40), якія будуць рэалізоўвацца на першым этапе, а таксама адзначаны крытэрыі ацэнкі экалагізацыі эканомікі, г.зн. асноўныя кропкі, па якіх спецыялісты будуць вызначаць, ці сапраўды тая ці іншая галіна рухаецца ў бок «азелянення».
Фінансаванне правядзення мерапрыемстваў у рамках Нацплана мяркуецца з розных крыніц: уласных сродкаў прадпрыемстваў, міжнароднай тэхнічнай дапамогі, крэдытных рэсурсаў еўрапейскіх банкаў, што выдзяляюць сродкі на фінансаванне экалагічных праектаў. Выкарыстанне бюджэтных сродкаў будзе мінімальным.
Якія ж кірункі развіцця «зялёнай» эканомікі ў нашай краіне абраныя прыярытэтнымі?
Зялёная эканоміка — мадэль рэалізацыі эканомікі, накіраваная на дасягненне мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця пры істотным скарачэнні экалагічных рызык і тэмпаў дэградацыі навакольнага асяроддзя.
Вераніка КОЛАСАВА
Фота БЕЛТА
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.