Вы тут

Як зубры сталі зоркамі інтэрнэту


Нядаўна ў сацыяльныя сеткі трапіла хвіліннае відэа з камер назірання, размешчаных на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў Польшчы (Zubrу Оnlіnе), з подпісам «Ваўкі, якія вырашылі напасці на зуброў, ледзьве ўцяклі!». Адразу звяртаем увагу на памылковасць назвы: ваўкі на відэа не нападалі на зуброў, а зусім наадварот.


Па словах Аляксея Буневіча, кандыдата біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», такая буйная здабыча, як зубр, ваўку не па зубах. Зграя ваўкоў прыйшла на месца «падкормкі» капытных (у кадры бачна кармушка), гэта звычайна для драпежнікаў. Хутчэй за ўсё, шэрыя проста абыходзілі свае «пункты», спадзяваліся сустрэць аленяў ці іншую больш дробную здабычу.

Зграя ваўкоў (не менш за 5—8 асобін) здольная нападаць толькі на хворых, старых зуброў, якія адыходзяць ад статка, ці на зубраня без маці, але гэта рэдкія, адзінкавыя выпадкі. Ваўкі добра ведаюць, што зубры не бягуць ад драпежнікаў, а нападаюць, абараняючы статак, і не адважваюцца на атаку. Таму назва відэа мае на мэце толькі ўзбудзіць інтарэс абывацеляў і набраць больш «лайкаў». Да рэальных падзей яна не мае ніякага дачынення.

Аляксей Мікалаевіч пракаментаваў і нядаўні выпадак з маладым 5-гадовым зубром, які пакінуў пушчу ў пошуках самкі і «прыбіўся» да статка кароў у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Ролік праглядзелі больш за 16 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. Гэта прыклад незвычайных паводзін жывёлы, які прыцягнуў увагу людзей: зубры, калі і патрапяць на статак, б'юцца з быком і могуць параніць кароў. Малады ж зубр паводзіў сябе спакойна, мірна пасвіўся разам з астатнімі. Пасля звароту з мясцовай гаспадаркі супрацоўнікі Белавежскай пушчы забралі Борку, так назвалі пушчанскага ўцекача, і змясцілі ў вальер да трох самак (у якіх нядаўна загінуў самец). Зараз ён добра сябе адчувае і збягаць з Белавежскай пушчы больш не збіраецца. Прымаючы да ўвагі нетыповыя паводзіны зубра, у вальеры ён правядзе не адзін год.

Вольга Пралюк

рrаlуuk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.