Вы тут

Што Беларусь робіць для ўдас­ка­на­лен­ня сіс­тэ­мы эка­ту­рыз­му?


За кошт пры­няц­ця мер па ўдас­ка­на­лен­ні сіс­тэ­мы эка­ту­рыз­му на асаб­лі­ва ахоў­ва­е­мых пры­род­ных тэ­ры­то­ры­ях (ААПТ) да 2030 го­да коль­касць на­вед­валь­ні­каў уз­рас­це не менш чым на 80%.


— Ад­на з са­мых дзейс­ных мер па за­ха­ван­ні пры­род­на­га па­тэн­цы­я­лу кра­і­ны — не вес­ці на каш­тоў­ных пры­род­ных тэ­ры­то­ры­ях гас­па­дар­чую дзей­насць. Але ра­зам з гэ­ты яны па­він­ны не ля­жаць ба­лас­там, а ўдзель­ні­чаць у фар­мі­ра­ван­ні эка­на­міч­ных па­каз­чы­каў рэ­гі­ё­наў, эка­ла­гіч­най асве­це на­сель­ніц­тва і вы­ха­ван­ні бе­раж­лі­вых ад­но­сін да пры­ро­ды, — лі­чыць на­чаль­нік упраў­лен­ня бія­ла­гіч­най і ланд­шафт­най раз­на­стай­нас­ці Мі­ка­лай Сві­дзін­скі. Усе гэ­тыя мэ­ты ўклю­чае ў ся­бе раз­віц­цё ў кра­і­не ўстой­лі­ва­га эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му.

Па сло­вах прад­стаў­ні­ка Мінп­ры­ро­ды, эка­ту­рызм на ААПТ — гэ­та важ­ны кі­ру­нак раз­віц­ця рэ­гі­ё­наў, які да­зва­ляе, за­хоў­ва­ю­чы пры­ро­ду, па­вя­ліч­ваць свой даб­ра­быт. Рост коль­кас­ці на­вед­валь­ні­каў пры­род­ных комп­лек­саў спры­яе пры­то­ку ін­вес­ты­цый і рос­ту ўзроў­ню жыц­ця, га­лоў­ным чы­нам сель­скіх жы­ха­роў. А срод­кі, атры­ма­ныя ад эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му, на­кі­роў­ва­юц­ца на афарм­лен­не эка­ла­гіч­ных сце­жак, пад­рых­тоў­ку па­лі­гра­фіч­най пра­дук­цыі, рэ­кла­му за­каз­ні­каў.

Але сён­ня ў сфе­ры эка­ту­рыз­му іс­нуе да­во­лі шмат праб­лем, вы­ра­шэн­не якіх па­він­на да­па­маг­чы не толь­кі пры­цяг­нуць ту­рыс­таў на ААПТ, але і да­па­маг­чы за­ха­ваць іх цэ­лас­насць і чыс­ці­ню. Ад­на з га­лоў­ных — не­раў­на­мер­нае раз­мер­ка­ван­не ту­рыс­таў па­між роз­ны­мі пры­род­ны­мі тэ­ры­то­ры­я­мі. Так, най­больш вя­до­мыя ў кра­і­не і за мя­жой за­каз­ні­кі і на­цы­я­наль­ныя пар­кі сён­ня па­ку­ту­юць ад пе­ра­вы­шэн­ня рэ­крэ­а­цый­ных на­гру­зак у 1,5—3 ра­зы, а ін­шыя, з не ме­ней каш­тоў­най і пры­го­жай пры­ро­дай, за­ста­юц­ца ў це­ні.

Гэ­та і ін­шыя пы­тан­ні, на­га­да­ем, ляг­лі ў асно­ву пра­цы су­мес­най ка­ле­гіі Мінп­ры­ро­ды і Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му, якая ад­бы­ла­ся ў ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да. Па вы­ні­ках су­стрэ­чы прад­стаў­ні­кі двух ве­дам­стваў рас­пра­ца­ва­лі план дзе­ян­няў, не­аб­ход­ны, па­вод­ле іх мер­ка­ван­няў, для па­ляп­шэн­ня сі­ту­а­цыі ў гэ­тай сфе­ры. Ня­даў­на пра­ект Па­ста­но­вы "Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Па­ста­но­ву Са­ве­та Мі­ніст­раў РБ ад 2 лі­пе­ня 2014 го­да №649" быў за­не­се­ны на раз­гляд Саў­мі­на. Та­кім чы­нам, стра­тэ­гіч­ныя кі­рун­кі раз­віц­ця эка­ту­рыз­му пра­па­ну­ец­ца ўклю­чыць у На­цы­я­наль­ную стра­тэ­гію раз­віц­ця сіс­тэ­мы ААПТ да 1 сту­дзе­ня 2030 го­да.

— Мы бу­дзем іс­ці ў кі­рун­ку раз­віц­ця ту­рыс­тыч­най інф­ра­струк­ту­ры, бу­даў­ніц­тва і за­бес­пя­чэн­ня функ­цы­я­на­ван­ня ві­зіт-цэнт­раў, ін­фар­ма­цый­на-аду­ка­цый­ных па­ко­яў, — рас­ка­заў Мі­ка­лай Сві­дзін­скі. — Пра­цяг­нец­ца ства­рэн­не "зя­лё­ных" марш­ру­таў і эка­ла­гіч­ных сце­жак на ААПТ. Асаб­лі­вая ўва­га бу­дзе ўдзя­ляц­ца пад­рых­тоў­цы эк­скур­са­во­даў і ін­струк­та­раў-пра­ва­ды­роў з ве­дан­нем за­меж­ных моў і здоль­нас­цю пра­ца­ваць з лю­бой аў­ды­то­ры­яй, рас­пра­цоў­вац­ца элект­рон­ныя да­вед­ні­кі.

Дзя­ку­ю­чы ту­рыс­тыч­най дзей­нас­ці но­вае раз­віц­цё па­він­на атры­маць і дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства. Так, на­прык­лад, мяс­цо­выя аг­ра­ся­дзі­бы змо­гуць больш ак­тыў­на раз­мя­шчаць у ся­бе ту­рыс­таў, якія ра­шы­лі на­ве­даць той ці ін­шы за­каз­нік.

Спе­цы­я­ліс­ты ча­ка­юць, што ў вы­ні­ку гэ­тых дзе­ян­няў да 2030 го­да бу­дзе сфар­мі­ра­ва­на рэ­прэ­зен­та­тыў­ная ў ад­но­сі­нах да ўсіх ты­по­вых і рэд­кіх пры­род­ных ланд­шаф­таў і бія­то­паў сіс­тэ­ма асаб­лі­ва ахоў­ва­е­мых пры­род­ных тэ­ры­то­рый. За кошт раз­віц­ця ту­рыс­тыч­най інф­ра­струк­ту­ры і ін­фар­ма­цый­на­га за­бес­пя­чэн­ня яе функ­цы­я­на­ван­ня коль­касць эка­ту­рыс­таў па­вя­лі­чыц­ца не менш чым на 80% (што­год на­цы­я­наль­ныя пар­кі пры­ма­юць ка­ля 130 тыс. ту­рыс­таў і ад­па­чы­валь­ні­каў), а так­са­ма бу­дзе ство­ра­на не менш за 500 но­вых пра­цоў­ных мес­цаў у сель­скай мяс­цо­вас­ці і ма­лых га­ра­дах.

70-я Ге­не­раль­ная Асамб­лея Ар­га­ні­за­цыі Аб'­яд­на­ных На­цый аб­вяс­ці­ла 2017 год Між­на­род­ным го­дам устой­лі­ва­га ту­рыз­му ў ін­та­рэ­сах раз­віц­ця. Ён бу­дзе са­дзей­ні­чаць па­вы­шэн­ню ро­лі ту­рыз­му ў на­ступ­ных пя­ці клю­ча­вых га­лі­нах: ін­клю­зіў­ны і ўстой­лі­вы эка­на­міч­ны рост; са­цы­яль­ная ін­клю­зіў­насць, пра­ца­ўлад­ка­ван­не і ска­ра­чэн­не маш­та­баў бед­нас­ці; эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не рэ­сур­саў, ахо­ва на­ва­коль­на­га ася­род­дзя і зме­на клі­ма­ту; куль­тур­ныя каш­тоў­нас­ці, раз­на­стай­насць і спад­чы­на; уза­е­ма­ра­зу­мен­не, мір і бяс­пе­ка.

На 1 студзеня 2017 го­да сіс­тэ­ма ААПТ уклю­ча­ла 1287 аб'­ек­таў, у тым лі­ку адзін за­па­вед­нік, 4 на­цы­я­наль­ныя пар­кі, 98 за­каз­ні­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня, 297 за­каз­ні­каў мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня, 329 пом­ні­каў пры­ро­ды рэс­пуб­лі­кан­ска­га і 568 — мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня. Агуль­ная пло­шча ААПТ скла­дае каля 1,8 млн га ці 8,7% тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

Ве­ра­ні­ка КО­ЛА­СА­ВА

Фота БЕЛТА і Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.