Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» Яраслаў Лыскавец уганараваны прэміяй НАН


У Беларусі выбралі самых лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку. Сярод пераможцаў — і наш калега-звяздовец.


Яраслаў Лыскавец.

Кажуць, што снарад двойчы ў адну варонку не трапляе. Не ведаем, не ведаем. Спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Яраслаў Лыскавец стаў адным з пераможцаў конкурсу на самае лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі, які праводзіць Нацыянальная акадэмія навук, трэці раз запар! Адпаведнае рашэнне прыняло Бюро Прэзідыума НАН Беларусі. Наш малады калега ўшанаваны апроч іншых у намінацыі «найлепшая публікацыя» за цыкл артыкулаў пра дасягненні навукоўцаў у мінулым годзе.

Конкурс НАН Беларусі на самае лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі праводзіўся сёмы раз па чатырох намінацыях: «найлепшая публікацыя», «найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні», «найлепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт» і «найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні». Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена больш за 80 работ 32 аўтараў. Віншуем Яраслава, віншуем пераможцаў — калег па цэху!

Звяздоўцы

Загаловак у газеце: Навукова даказана: перамога любіць тройцу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.