Вы тут

Са «Звяздой» цяплей у хаце!


...Мяняюцца часы: раней, згадзіцеся, ці не ўсё вырашалі сувязі, цяпер (і ўсё болей) грошы.

Але ж не без іх — не без сувязяў.

І не без сувязі.


Менавіта з гэтай прычыны ў якасці прызоў для сваіх падпісчыкаў «Звязда» выбрала мабільныя тэлефоны, а ў якасці суперпрыза — сучасны планшэт. Як і патрабуюць правілы, усё гэта было закуплена загадзя, яшчэ летась, для таго, каб сёлета разыграць: гэта значыць, знайсці гаспадара кожнаму з названых падарункаў.

Як паглядзець з аднаго боку, дык справа гэта вельмі прыемная (бо некага ашчаслівіш.. Ды падчас Каляд... ), а з другога — і не вельмі, бо хто-ніхто, вядома ж, пакрыўдзіцца: маўляў, зноў не я...

Каб апярэдзіць пытанне «чаму?», нагадаем, як адбываецца розыгрыш.

Найперш у рэдакцыі вывучаюцца, рэгіструюцца і сартуюцца (асобна па кожнай з абласцей і горадзе Мінску) усе дасланыя карткі. Потым, у прызначаны дзень, у рэдакцыю запрашаюцца госці — з ліку нашых дзелавых партнёраў-паштавікоў, з ліку падпісчыкаў.

Былі выпадкі, калі яны прыязджалі самі (з ваколіц Мінска і нават з Ушачаў). А найчасцей супрацоўнікі газеты тэлефануюць нашым сталічным падпісчыкам, пытаюць, хто хоча прыехаць, хто можа...

На гэты раз нам пашчасціла на сустрэчу з вельмі прыгожымі людзьмі — даўнімі і адданымі сябрамі нашай газеты, бо і Ларыса Антонаўна Філічонак, і Таццяна Ерафееўна Мацкевіч, і Міхаіл Максімавіч Літошык пастаянна выпісваюць «Звязду», без перабольшання, дзесяцігоддзямі. Прыемна было пачуць, што ці не ўсіх творчых супрацоўнікаў газеты яны ведаюць па прозвішчах, па публікацыях, з асобнымі рады былі пазнаёміцца, падзяліцца тым, што хвалюе, падказаць пару-тройку цікавых тэм... Не без таго — некага пакрытыкаваць. А ўрэшце — пагаварыць пра жыццё-быццё і нават выпіць гарбаты: нагода ж была... І нават не адна: Таццяна Ерафееўна Мацкевіч прыйшла ў рэдакцыю ў дзень свайго нараджэння, да таго ж — пасля начнога дзяжурства... Вось і не згадай пасля гэтага крылатае: «Как же надо любить человека, чтобы взять и приехать к нему!», вось і не зладзь, няхай маленькае, але свята з нагоды...

Праўда, яно было потым, а спачатку...

Сам розыгрыш прызоў вельмі просты. У чароўны звяздоўскі капялюш ссыпаюцца ўсе карткі, атрыманыя з Брэсцкай вобласці (нехта з гасцей выцягвае адну і абвяшчае прозвішча атрымальніка першага прыза). За ёй чарга Віцебшчыны, Гомельшчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны і Міншчыны.

Перад розыгрышам прыза для падпісчыкаў сталіцы давялося зрабіць невялічкую паўзу, бо ў капелюшы сярод іншых картак былі, вядома ж, і тыя, што даслалі нашы госці. Адну з іх яны таксама маглі выцягнуць. І што тады?

Скажам шчыра: парадавала аднадушнасць, з якой усе трое (і, на жаль, не новыя беларусы) адказалі: «Перацягнем нанава, каб ніхто не падумаў, што тут падтасоўка».

На шчасце, рабіць гэта не давялося. Па волі лёсу прызы размеркаваліся так:

Мабільны тэлефон FІу FF 241 выйгралі:

  • Марыя Ігнатаўна Пратасевіч, а/г Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Дзмітрый Уладзіміравіч Атвалка, а/г Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;
  • Раіса Варфаламееўна Шаўчук, в. Мяркулавічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Марына Уладзіміраўна Гіль, в. Светач Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Валерый Мікалаевіч Гаўрыш, г. Чавусы Магілёўскай вобласці;
  • Леаніда Руткоўская, в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці;
  • Анатоль Іванавіч Бутэвіч, г. Мінск.

Суперпрыз — планшэт Аsus выйграла:

  • Надзея Рыгораўна Цуба з в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў! Тых жа, каго абмінула ўдача, просім не крыўдаваць: заставацца падпісчыкамі газеты і ўдзельнікамі нашай рэкламнай гульні. Рана ці позна вам таксама пашчасціць — яшчэ і на прыз.

Што гэта будзе наступным разам? Без сумнення, нешта патрэбнае.

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «На сувязі са «Звяздой« з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «На сувязі са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 01.12.2016 г. (пасведчанне № 2768) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 7 снежня па 31 сакавіка 2017 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» першага квартала або першага паўгоддзя 2017 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 312 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 284 44 04

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».