Вы тут

У Кітаі вуха вырасцілі на руцэ


Пацыент, які страціў у аўтамабільнай аварыі вуха, атрымаў надзею на тое, што хутка зможа зноў выглядаць як раней. Кітайская клініка пластычнай хірургіі вырашыла дапамагчы яму вярнуць былое аблічча, вырасціўшы новае вуха з уласных тканак няўдачлівага кіроўцы. Прафесар Го Шучжун з універсітэта Сіань Цзяатун расказаў, што для рэканструкцыі вушной ракавіны яму спатрэбілася эксперыментаваць, але вынікі абнадзейваюць.


Для пачатку ў перадплечча пацыента ўставілі скурны экспандар, які расцягнуў скуру на руцэ. У якасці матэрыялу для новай вушной ракавіны ўрачы вырашылі ўзяць кавалак рэбернага храстка, які потым выкарысталі для таго, каб па трохмернай мадэлі вуха, надрукаванага на 3D-прынтары, выразаць новую загатоўку органа слыху. Цяпер будучае новае вуха імплантавана пад расцягнутую скуру перадплечча. Спецыялісты аддзялення мікрахірургіі клінікі Куньміня спрацавалі добра — засталося дачакацца, пакуль вуха вырасце на руцэ, тады яго можна будзе перанесці на галаву. Пару фатаграфій рукі і вуха не надта ўражлівыя карыстальнікі могуць пабачыць у сеціве..

Друкам вушэй поспехі кітайскіх урачоў не абмяжоўваюцца. Раней яны змаглі вырасціць новыя крывяносныя сасуды, выкарыстаўшы 3D-прынтар. Зараз спецыялісты праводзяць мноства даследаванняў на грызунах і прыматах, вывучаючы іншыя магчымасці прымянення трохмернага друку ў медыцыне.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вуха вырасцілі... на руцэ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».