Вы тут

Марсіянскіх каланістаў размесцяць у збудаванні з ледзяной абалонкай


Эксперты Навукова-даследчага цэнтра NАSА ў Лэнглі разглядаюць магчымасць размяшчэння марсіянскіх каланістаў у збудаванні з ледзяной абалонкай, паведамляецца на сайце агенцтва.


Ключавым этапам праграм па каланізацыі Марса з'яўляецца доўгатэрміновае размяшчэнне астранаўтаў. Будынак, у якім змогуць пражываць каланісты, павінен адпавядаць шэрагу патрабаванняў, у прыватнасці быць устойлівым да шырокага дыяпазону тэмператур на паверхні (ад -140 да +20 градусаў Цэльсія) і, паколькі атмасфера Марса больш разрэджаная, чым зямная, да касмічных прамянёў. Раней для пошуку архітэктурных рашэнняў NАSА аб'явіла грант на стварэнне будынка, найбольш прыдатнага для мэт каланізацыі. Адзін з праектаў прадугледжваў размяшчэнне базы пад паверхняй Марса — гэта абараніла б астранаўтаў ад апраменьвання. Аднак у такім выпадку на планету спатрэбілася б даставіць грувасткіх робатаў, прычым задоўга да прыбыцця экіпажа.

Альтэрнатывай служыць праект Mаrs Ісе Hоmе. Ён мае на ўвазе размяшчэнне на паверхні чырвонай планеты адносна лёгкай канструкцыі тараідальнай формы. Разгортванне будынка зможа выканаць група «простых» робатаў, а ад касмічных прамянёў ён будзе абаронены абалонкай з вадзянога лёду. Таўшчыня абалонкі таксама будзе аптымізавана пад патрэбы натуральнага асвятлення. Паводле слоў экспертаў, матэрыялы, з якіх можа быць выраблены Mаrs Ісе Hоmе, маюць высокі каэфіцыент прапускання і разам з тым устойлівыя да пылавых бур і пасіўнага механічнага ўздзеяння асяроддзя. Ледзяная абалонка з'яўляецца аднаўляльнай: вада для яе можа здабывацца з-пад паверхні планеты.

У рэальных умовах запаўненне абалонкі вадой магло б быць ажыццёўлена робатамі загадзя. У сваю чаргу, пры хуткасці здабывання ў адзін кубічны метр вады за дзень на запаўненне пайшло б 400 сутак. Лішак сыравіны дазволіць пашырыць унутраную плошчу будынка, а рэгуляцыя тэмпературы можа ажыццяўляцца з дапамогай пласта вуглякіслага газу паміж сценкамі будынка. Вуглякіслы газ таксама шырока даступны на Марсе (яго атмасфера на 96% складаецца з СО2). Дадатковай перавагай канструкцыі з'яўляецца магчымасць знаходзіцца ў ёй без падключэння да сістэм жыццязабеспячэння і скафандраў. Гэта спросціць працу астранаўтаў і, акрамя таго, у спалучэнні з натуральным асвятленнем дазволіць ім адчуваць сябе больш камфортна.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ледзяная хатка для астранаўтаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.