Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» Яраслаў Лыскавец уганараваны прэміяй НАН


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі, паведамілі ў прэс-службе НАН.


Яраслаў Лыскавец

Конкурс праводзіўся ў сёмы раз па чатырох намінацыях: "Лепшая публікацыя", "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні", "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт" і "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні". Апошняя намінацыя праводзілася ўпершыню. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена больш за 80 работ 32 аўтараў.

На пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі 12 студзеня 2017 года вырашана прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі "Лепшая публікацыя": спецыяльнаму карэспандэнту аддзела сацыяльных праблем ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Савецкая Беларусь" Юліі Васілішынай за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у развіццё беларускай навукі; аглядальніку рэдакцыі "Сельскай газеты" Васілю Гедройцу за цыкл артыкулаў пра ролю вучоных НАН Беларусі ў павышэнні эфектыўнасці аграрна-прамысловага комплексу; спецыяльнаму карэспандэнту газеты "Звязда" Яраславу Лыскаўцу за цыкл артыкулаў пра дасягненні навукоўцаў.

У намінацыі "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні" пераможцамі сталі: карэспандэнт спецыяльнага аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Інга Бялова, выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "НТВ - Беларусь" генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Бірэцкая за цыкл тэлевізійных праграм "Навукаманія" на тэлеканале "Беларусь 3"; рэдактар Дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Надзея Скараход за цыкл навукова-папулярных праграм "Нязведаныя гарызонты"; рэдактар аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Наталля Тарасюк за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала "Беларусь 1".

Журы ў намінацыі "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні" прысудзіла перамогу Алене Ермаловіч, спецыяльнаму карэспандэнту навуковай, вытворча-практычнай газеты "Навука" за цыкл артыкулаў - у газеце "Навука"; Дзмітрыю Патыка, уласнаму карэспандэнту штотыднёвіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі "Медыцынскі веснік" за цыкл матэрыялаў у газеце "Медыцынскі веснік"; Віктару Сатышуру, загадчыку лабараторыі біяхіміі дзяржаўнай навуковай установы "Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі" - за цыкл артыкулаў у часопісе "Наша сельская гаспадарка. Аграномія".

У намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт" пераможцамі прызнаны: спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газет "Мінскі кур'ер" і "Вячэрні Мінск" УП "Агенцтва "Мінск-Навіны" Вольга Паклонская за цыкл матэрыялаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі; рэдактар аддзела навукі і вышэйшай школы "Настаўніцкай газеты" за артыкул "Шоу, годнае вялікай залы" Галіна Сідаровіч; карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Ігар Тур за тэлесюжэт "Прашу да стала! Першы Усебеларускі форум па харчовай бяспекі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.