Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.


«У хуткім часе мы правядзём нараду па выніках мінулага года па ўсіх праваахоўных блоках, запрасіўшы і судовую галіну ўлады, з мэтай абазначэння і разгляду пытанняў, якія знаходзяцца ў мяне на кантролі, пачынаючы з рэфармавання судова-следчай сістэмы ў цэлым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заслухаў даклад аб асноўных выніках работы Следчага камітэта ў 2016 годзе, у тым ліку аб аптымізацыі, якая праводзіцца ў ведамстве. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся вынікамі расследавання найбольш рэзанансных крымінальных спраў.

Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць раскрыцця спраў, якія цяпер знаходзяцца ў распрацоўцы Следчага камітэта, у прыватнасці, жорсткага забойства бізнесмена ў Беразіно. «Гэта пытанне гонару. Я папярэджваў і кіраўніка МУС: ён паабяцаў раскрыць гэтую крымінальную справу. Вы павінны звяртаць увагу на падобныя справы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Таксама было даложана аб ходзе расследавання крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да мінчаніна, які здзейсніў напад на міліцыянера ў навагоднюю ноч, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ніхто не мае права аказваць супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і тым больш ужываць у дачыненні да іх гвалт, паколькі гэта можа пацягнуць у тым ліку выкарыстанне праваахоўнікамі зброі — безумоўна, у межах заканадаўства.

На сустрэчы было адзначана, што ўзровень злачыннасці ў Беларусі зменшыўся ў мінулым годзе на 4,5%. Скарацілася і колькасць спраў, па якіх былі вынесеныя апраўдальныя прысуды з-за дапушчаных следчымі парушэнняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Загаловак у газеце: Пра следства — паслядоўна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».