Вы тут

«Беларусь 2» прадставіць рэаліці шоу «Тата трапіў»


З 22 студзеня тэлеканал «Беларусь 2» прадставіць гледачам гумарыстычнае рэаліці-шоу — на бацькоўскае выжыванне ва ўмовах хатняй гаспадаркі.


Праект украінскай вытворчасці, які носіць красамоўную назву «Тата трапіў», відавочна прыдумалі жанчыны, каб сагнаць моцны пол з канапы і даць пакаштаваць «лёгкага хлеба» звычайнай хатняй гаспадыні, жонкі і маці. Паводле ўмоў рэаліці-шоу, у кожным выпуску маці сямейства з'язджае ў тыднёвы водпуск, які цалкам прысвячае сабе, а бацька тым часам даглядае дзяцей і выконвае штодзённыя дамашнія справы, дакладна прытрымліваючыся графіка жонкі. Калі тату ўдасца справіцца з усімі заданнямі без таго, каб датэрмінова выклікаць жанчыну дамоў, сям'я атрымлівае грашовы прыз.

Паспачуваць або пакпіць з герояў рэаліці-шоу беларускія гледачы змогуць 22 і 29 студзеня, а з лютага — штодня з аўторка па пятніцу ў вячэрнім эфіры «Беларусь 2».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Тата можа... хай дакажа!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?