Вы тут

Тарыфную стаўку павялічылі на 1,2 рубля


З першых дзён новага года ў Беларусі была павышана тарыфная стаўка першага разраду да 31 рубля для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.


Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года №1115. Згодна з гэтым дакументам, таксама з 1 студзеня ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1—14 разрадамі, у памерах 8,6 — 5,7 рубля. Мінулы раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў нас летась у красавіку — да 29,8 рубля.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.