Вы тут

У галавакружэння — больш за восемдзесят прычын


Звычайна яны бяскрыўдныя — празмерная стомленасць, закалыхванне, голад або проста серныя пробкі ў слыхавым праходзе. Але ў некаторых выпадках гэта можа быць прыкметай сур'ёзнага захворвання.


Чым дапамагчы таму, каго напаткала такая непрыемнасць? Па-першае, трэба пакласці гэтага чалавека так, каб плечы, шыя і галава былі на адным узроўні. Патлумачце яму, што варушыць галавой нельга, што вочы павінны быць расплюшчанымі, глядзець трэба ў адну кропку, дыхаць павольна і глыбока. Адчыніце акно, пакладзіце на лоб хворага змочаны халоднай вадой ручнік, забяспечце цішыню і спакой, памерайце артэрыяльны ціск, пульс і тэмпературу цела. Дайце выпіць цёплай вады.

Аднак калі мела месца страта прытомнасці, тым больш з траўмай галавы, ваніты або млосць, рэзкія скачкі ціску, парушэнне маўлення, і пры гэтым ёсць праблемы з сэрцам або цукровы дыябет, калі прыступ доўжыцца больш за гадзіну, трэба выклікаць хуткую або звярнуцца да ўрача.

Для лячэння прымяняюць некалькі груп медпрэпаратаў, фізіятэрапію, псіхатэрапію, прымяняюць спецыяльную гімнастыку, практыкаванні для дыхання. Трэба адмовіцца ад курэння і алкаголю, недасольваць ежу, знізіць да мінімуму ўжыванне кафеіну, не пераядаць, не рабіць рэзкіх рухаў галавой і шыяй, не падымацца рэзка з ложка, пазбягаць душных памяшканняў, стомленасці, стрэсаў, штодня гуляць на свежым паветры, асабліва перад сном.

— Галавакружэнні могуць з'яўляцца, напрыклад, пры рэзкай змене становішча цела, захворваннях шыйнага аддзела пазваночніка, запаленнях унутранага вуха, у пажылых — на фоне артэрыяльнай гіпертэнзіі, атэрасклерозу, васкуліту, анамаліі сасудаў, цукровага дыябету, ішэмічнай хваробы сэрца, арытміі, — тлумачыць урач-неўролаг 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Юлія ВАРАНЬКО. — Акрамя таго, гэта характэрна для эмацыянальна няўстойлівых асоб пасля недасыпання або празмернай стомленасці. Галавакружэнне звязана і з інтаксікацыяй тытунём, алкаголем, наркарэчывамі, медпрэпаратамі, якія паніжаюць ціск, антыбіётыкамі, дыўрэтыкамі, антыгістаміннымі і іншымі прэпаратамі.

Для абследавання ўрач можа прызначыць аналізы крыві, электракардыяграму, рэнтген шыйнага аддзела пазваночніка, ультрагук брахіяцэфальных сасудаў, па паказаннях прызначаецца яшчэ шэраг спецыфічных даследаванняў.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Менш кафеіну, даўжэй прагулкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.