Вы тут

Агучаны прыярытэтныя задачы ў сацыяльна-працоўнай сферы на 2017 год


Адной з прыярытэтных задач на 2017 год міністр працы і сацыяльнай абароны Валерый Малашка назваў удасканаленне аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Пра гэта кіраўнік міністэрства заявіў учора на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сацыяльнай абароны.


Як вядома, Прэзідэнт даручыў дасягнуць да канца гэтага года сярэдняга ўзроўню аплаты працы ў 500 долараў у эквіваленце ў цэлым па эканоміцы. «Работа ў галіне аплаты працы будзе накіравана на павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва», — сказаў Валерый Малашка.

Сярод іншых прыярытэтаў міністр працы і сацыяльнай абароны назваў аказанне сацыяльнай дапамогі ўсім, хто мае такую патрэбу, задавальненне патрэбы насельніцтва ў сацабслугоўванні, падтрымку сем'яў з дзецьмі, а таксама меры па падтрыманні ўзроўню пенсій з улікам наяўных фінансавых магчымасцяў бюджэту і эканамічнай сітуацыі, паведамляе Белта.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко на ўрачыстым мерапрыемстве ўручыў узнагароды лепшым супрацоўнікам сацыяльна-працоўнай сферы і падзякаваў за адданасць сваёй справе і разуменне важнасці задач, якія стаяць перад сістэмай Мінпрацы і сацабароны.

У сваю чаргу, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяна Шчоткіна адзначыла, што ў сацыяльна-працоўнай сферы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Дзякуючы ім гэтая сістэма ніколі і нікога не падводзіла і ніколі нікога не падвядзе, і, па словах Марыяны Шчоткінай, яна з'яўляецца стабільнай, надзейнай, творчай і міласэрнай.

А старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда назваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны надзейным партнёрам. «Нас аб'ядноўвае агульная задача — падтрымка людзей у цяжкія моманты іх жыцця», — упэўнены кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў.

Сацыяльна-працоўная сфера з'яўляецца адным з найбольш складаных і шматгранных складнікаў жыцця грамадства. Сёння ў органах па працы, занятасці і сацабароне краіны і ў падпарадкаваных ім арганізацыях працуе больш за 37 тысяч чалавек.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: З людзьмі і для людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».