Вы тут

Прайшоў Рэспубліканскі фестываль педагагічнага майстэрства


«Міністэрства адукацыі будзе ўдзячнае за ўсе меркаванні, падказкі і аналіз, якія тычацца змяненняў у вучэбных праграмах, працы над новымі падручнікамі і ўсяго, што адбываецца ў сістэме адукацыі», — у гэтым запэўніла ўдзельнікаў VІ Рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства намеснік міністра адукацыі Раіса СІДАРЭНКА.


— Вы — залаты запас сістэмы адукацыі, майстры сваёй справы, педагогі, якія гатовыя вучыць сваіх калег, дзяліцца з імі сваім досведам, знаходкамі, праблемамі і сумненнямі. Унікальная частка педагагічнай супольнасці, — падкрэсліла Раіса Сідарэнка. — Стасункі з прафесіяналамі, аднадумцамі — гэта заўсёды свята. Унікальнасць Рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства заключаецца яшчэ і ў тым, што ўдзел у ім — абсалютна добраахвотны. Лепш за ўсё пра яго запатрабаванасць сведчыць наступны факт — рэгістрацыя для ўдзелу ў фестывалі завяршылася на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ўсяго за два дні: за гэты час амаль чатыры з паловай сотні педагогаў запоўнілі ўсе вакантныя месцы.

Кожны год у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аказваецца тэма, якая з'яўляецца найбольш актуальнай. Сёлета гэта тэма гучыць так: «Навучаючы — выхоўваем». Мы не можам раздзяліць навучанне і выхаванне. Не можа настаўнік проста прыйсці на ўрок і даваць сваім вучням толькі веды. Я лічу, вельмі важна ў пагоні за найноўшымі тэхналогіямі, за электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі не страціць блізкі кантакт з вучнем, яго ўвагу і давер да педагога. На ўроку мае значэнне ўсё: інтанацыя настаўніка, яго ўсмешка, яго жаданне ўзаемадзейнічаць з вучнем. І выхоўвае зусім не лекцыя, а ўсяго адна, але сказаная своечасова, фраза.

Раіса Сідарэнка падкрэсліла, што фестываль цалкам пацвердзіў сваю жыццяздольнасць: за шэсць гадоў існавання ў яго мерапрыемствах узялі ўдзел больш за 2 тысячы настаўнікаў. На фестываль прыязджаюць педагогі з усёй краіны. Толькі ў рамках апошняга было праведзена 77 майстар-класаў. «...Важна, каб навуковыя падыходы, якія існуюць у сучаснай педагогіцы, грунтаваліся на практыцы і выкарыстоўваліся настаўнікамі ў іх рабоце, — падкрэсліла Раіса Сідарэнка. — Мы ўпэўнены, што вынікам фестывалю стане павышэнне якасці адукацыі...»

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Залаты запас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».