Вы тут

Сур'ёзныя і кур'ёзныя прычыны звальнення


Часам кіраўніцтва дэманструе цуды знаходлівасці, спрабуючы прыдумаць прычыну для звальнення непажаданага супрацоўніка, калі недастаткова банальных спазненняў, ляноты ці проста дрэннай працы. Але часам самі работнікі ствараюць для гэтага прыдатныя сітуацыі — як сур'ёзныя, так і кур'ёзныя.


Гэтая гісторыя адбылася на птушкафабрыцы, дзе працавалі двое прыяцеляў. У іх задачу ўваходзіла ўкладваць апрацаваныя тушы птушкі на стужку тэрмінала для наступнай ўпакоўкі. Неяк сябры знайшлі на вуліцы здохлага грыфа. Вырашыўшы, што такая экзатычная птушка абавязкова парадуе пакупнікоў больш, чым курыца, хлопцы адправілі грыфа на ўпакоўку. Праўда, пасля гэтага іх бліскучая кар'ера на птушкафабрыцы была скончана.

Папрацаваць у цырульні маладой супрацоўніцы давялося толькі пару месяцаў. Да таго моманту, калі яна вырашыла пераключыць радыёстанцыю, якая ўвесь час іграла ў салоне. Такая «самадзейнасць» не прыйшлася даспадобы начальству, і супрацоўніца была ў гэты ж дзень звольненая. Ці, можа, ім проста музыка не спадабалася?

Нейкі менеджар так любіў сваю працу, што быў у захапленні ад усяго, што адбывалася ў калектыве. У яго абавязкі ўваходзіла аўтаматызацыя прадпрыемства. Аднойчы ў кампаніі абвясцілі новы конкурс, падчас якога планавалі перагледзець абавязкі супрацоўнікаў, непатрэбныя кадры скараціць. Менеджар так актыўна ўзяўся паказваць сваю значнасць начальству, што браўся за любую працу, выконваў усе даручэнні. У ходзе гутаркі бос паведаміў яму, што яго дзейнасць дапамагла настолькі аўтаматызаваць усю работу на прадпрыемстве, што менеджару больш няма чаго рабіць, акрамя як звольніцца...

Адзін супрацоўнік службы дастаўкі ў час адпачынку начальніцы атрымаў заданне штодня адпраўляць пасылкі нейкаму Майклу Фіну. Работнік старанна ўзяўся выконваць даручэнне. Вярнуўшыся з адпачынку, начальніца спалохалася такой «стараннасці» супрацоўніка, паколькі яна прасіла адсылаць «мікрафільм». Няшчаснаму ж параілі купіць слыхавы апарат і звольніцца.

Часам кар'еру можа сапсаваць нават кавалак піцы. Нейкі менеджар працаваў у кампаніі амаль два гады. Аднойчы пасля абеду ён заўважыў, што калегі пакінулі пасля сябе недаедзеныя кавалкі піцы на стале. Галодны супрацоўнік вырашыў, што дабру не варта прападаць — усё роўна ж выкінуць, і даеў рэшткі. Пазней высветлілася, што піцу збіраліся забраць дамоў супрацоўнікі, а калега іх проста «аб'еў» без дазволу. На перавыхаванне галодны менеджар быў выкліканы да начальніка, які вырашыў пазбавіцца ад такога падначаленага.

У 2009 годзе ў ЗША была звольнена Кімберлі Сван. Прычына звальнення, як і сама сітуацыя, даволі кур'ёзная. Знаходзячыся на працы, Кім памяняла статус у Facebook, заявіўшы: «Як сумна на працы». Начальнік дзяўчыны, знаходзячыся ў яе фрэнд-лісце і будучы таксама анлайн у рабочы час, убачыўшы статус, выклікаў падначаленую да сябе. З парога ён заявіў: «Кім, хопіць сумаваць!» І прапанаваў неабачлівай супрацоўніцы напісаць заяву на звальненне. А вы ўсё яшчэ дабаўляеце начальства ў сябры ў сацыяльных сетках?

Загаловак у газеце: Вы звольнены!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».