Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні з завоблачных вышынь давядзецца спусціцца хоць бы на адну прыступку. Чым бліжэй да зямных спраў вы будзеце, тым больш у вас шанцаў на поспех у рэальнасці, а не ва ўяўленні. Будзьце прагматычныя. І не варта баяцца, што хтосьці назаве вас меркантыльнымі — гэта ад зайздрасці. У сямейнай спрэчцы не варта займаць актыўную пазіцыю, лепш наогул пастарацца ад яе ўхіліцца. Пазбягайце дзеянняў з альтруістычных памкненняў — дзякуй вам не скажуць.


ЦЯЛЕЦ. Адно з самых хвалюючых пытанняў для вас цяпер — пытанне кар'еры. Аднак у гэтыя дні трэба прысвяціць больш часу сям'і. А для сябе неабходна вызначыць, чаго хочаце ад жыцця. Паспрабуйце змяніць сістэму каштоўнасцей і ўбачыце, як зменіцца ваша ўспрыманне свету. Пастарайцеся дапамагаць навакольным, але не ўзвальваць усе праблемы на сябе. Ёсць верагоднасць прыемна правесці час у сяброўскай кампаніі.

БЛІЗНЯТЫ. Вашы рашучасць і актыўнасць дазволяць ажыццявіцца большай частцы планаў і задум. Адна з найважнейшых задач на гэтым тыдні — наладжванне перспектыўных партнёрскіх адносін. У вас хопіць запалу і энергіі падтрымліваць і каардынаваць дзеянні партнёраў. Падарожжы абяцаюць быць прыемнымі, уражанняў і знаёмстваў будзе нямала. Паспрабуйце не планаваць нічога сур'ёзнага на сераду, гэты дзень пройдзе пад знакам легкадумнасці. У другой палове тыдня праблемныя сітуацыі пачнуць вырашацца спрыяльна. Вам неабходна толькі падштурхоўваць усіх у патрэбным кірунку.

РАК. Ёсць верагоднасць, што дзелавыя адносіны, якія складваюцца нядрэнна, нечакана пяройдуць у іншую плоскасць. Аднак сцеражыцеся службовых раманаў, яны могуць сапсаваць вашу кар'еру. Не выключана, што нейкі праект давядзецца пачынаць з нуля. Пажадана перагледзець стыль паводзін, магчыма, змяніць імідж. Паспрабуйце адпавядаць сітуацыі. Магчымасць закласці аснову для будучага фінансавага дабрабыту з'явіцца на пачатку тыдня. Зрэшты, гэта можа быць проста ўдалы момант для фінансавага ўкладання або пакупкі. Панядзелак і чацвер — самыя плённыя дні тыдня, калі можна зрабіць нашмат больш, чым запланавана.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні трэба зрабіць нямала: замест рабочых праблем з'явяцца дамашнія, вы будзеце літаральна нарасхват. Але каб у такой сітуацыі не апынуцца ў стане выціснутага лімона, паспрабуйце прытрымлівацца філасофскіх поглядаў на тое, што адбываецца. У панядзелак настройцеся на падзею, якая не пройдзе для вас незаўважна. У сераду асцерагайцеся інтрыг і подласці. Фінансавы стан крыху нестабільны, варта звяртаць больш увагі на бягучыя справы, пазбягаць залішніх і неразумных расходаў.

ДЗЕВА. Тыдзень падыходзіць для вырашэння фінансавых пытанняў, пакупак і абменаў. Дапамагаючы іншым людзям, вы зразумееце, як лепш справіцца са сваімі праблемамі. З'явіцца магчымасць адправіцца ў невялікую паездку, кагосьці праведаць, з кімсьці сустрэцца. У сераду пры зносінах са сваякамі могуць паўстаць нечаканыя сітуацыі, якія выклічуць зусім нешаблонныя дзеянні з вашага боку. Парады, дадзеныя блізкім людзям, будуць вельмі своечасовыя і могуць ім дапамагчы палепшыць стан свайго здароўя.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вы можаце стаць прыкметнай фігурай у грамадстве. Вашы розум, пачуццё гумару і вопыт будуць карысныя вашаму асяродку. Толькі не варта занадта задзіраць нос і выглядаць напышліва. Варта надаць увагу менавіта зносінам, камунікацыям, каб не прапусціць удалы момант або інфармацыю, якая можа быць карысная.Сустрэчу з сябрамі лепш запланаваць на сераду або пятніцу, а суботу і нядзелю рэкамендуецца правесці з сям'ёй.

СКАРПІЁН. Добры час! Майце на ўвазе, што вельмі многае з таго, што вы пажадаеце на гэтым тыдні, можа спраўдзіцца, так што варта быць асцярожнымі ў сваіх жаданнях. Ці хоць бы сачыць за выразнасцю фармулёвак. Вучыцеся сумяшчаць старое і новае, адкідаючы ўсё лішняе. У пятніцу можаце выдатна павесяліцца на сяброўскай вечарынцы. Забудзьцеся, нарэшце, пра працу. Трэба адпачыць і набрацца сіл. Выхадныя лепш правесці дома, прысвяціўшы іх вырашэнню бытавых праблем.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні пра сябе актыўна і ярка заявіць дар прадбачання, вам у гэтыя дні адкрыецца тое, што не адзін аракул не зможа прадказаць. Давярайце сваёй інтуіцыі. Панядзелак і аўторак могуць быць прысвечаны непрацяглым, але важным мерапрыемствам. У пятніцу верагодна знаёмства з людзьмі, якім будуць цікавыя вашы праблемы. У нядзелю важна трымаць сябе ў руках і не паддавацца на правакацыі, якіх можа аказацца дастаткова.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні самай важнай задачай будзе наладжванне ўплывовых сувязяў і атрыманне дакладнай інфармацыі. У панядзелак лепш заняцца завяршэннем няскончаных спраў, асабліва дробных. У пятніцу не давярайце выпадковым знаёмствам і будзьце асцярожныя пры зносінах з даўно знаёмымі людзьмі: у гэты дзень ёсць імавернасць разрыву адносін і сваркі. У рамантычнай сферы магчымыя дзіўныя падзеі, якія шмат у чым будуць вам карыснымі.

ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні вас чакаюць цікавыя падзеі. Улавіце напрамак ветру перамен, каб максімальна скарыстацца спрыяльнымі магчымасцямі. Захоўвайце сумленнасць у адносінах, і тады ніякія чуткі не змогуць пашкодзіць вам. У аўторак можаце адчуць, што назапашаныя справы не церпяць адкладу. Дакладна сплануйце гэты дзень: тады атрымаецца зрабіць усё, што неабходна. У сярэдзіне тыдня разумны кампраміс з дзелавымі партнёрамі можа прынесці нечаканы прыбытак. Аднаўленне старых кантактаў, адраджэнне былых ідэй чакае вас на гэтым тыдні. Вам удасца разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, і знайсці ўдалае прымяненне ўсяму, што ёсць у вас пад рукой. Многія рэчы, ідэі або планы набудуць другое жыццё.

РЫБЫ. Тыдзень спрыяе падвядзенню некаторых вынікаў. Не шкадуйце аб страчаных магчымасцях, цалкам верагодна, што вы проста няправільна ацэньваеце сітуацыю. Змяніць мінулае вы можаце, толькі змяніўшы да яго свае адносіны. Трэба будзе адстойваць свае пазіцыі па ўсіх напрамках і на паразуменне з навакольнымі разлічваць не давядзецца. Прыслухайцеся да ўнутранага голасу. Надайце больш увагі дзецям, ім неабходны вашы парады. Тыдзень вельмі напружаны. Ён можа запатрабаваць ад вас шмат сіл. Тым не менш вам удасца вырашыць складаныя пытанні і наладзіць свае справы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.