Вы тут

Яны проста дораць цуды!


Яўгенія Бармоціна вось ужо дзесяць гадоў з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». Як яна сама прызнаецца, за гэты час самай чуллівай і любімай акцыяй для яе сталі «Цуды на Каляды».


Упершыню Яўгенія арганізавала збор падарункаў для Магілёўскага дома дзіцяці яшчэ ў 2006 годзе, годам пазней да яго далучыўся і Бабруйскі дом дзіцяці. Стала ўжо добрай традыцыяй не толькі збіраць падарункі, але і наведваць дзяцей, праводзіць навагоднія паказы з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі (ролю якой выконвае Яўгенія). Адначасова наша гераіня з'яўляецца і камандзірам валанцёрскага атрада «Дапамога!» Сваю каманду набірала з самых нераўнадушных і адказных работнікаў прадпрыемства. Валанцёрскі атрад на чале з Яўгеніяй — жаданыя госці ў любой дзіцячай сацыяльнай установе. Дарэчы, камандзір прыцягвае да добрых спраў і сваіх дзяцей: першакласнікі выконваюць ролі мішак-таптыжак у матуліных прадстаўленнях і з дзяцінства вучацца міласэрнасці ў адносінах да іншых людзей.

Валанцёрскі атрад пад кіраўніцтвам Яўгеніі Бармоцінай круглы год аказвае дапамогу дзецям-інвалідам, сіротам і дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, яго ўдзельнікі наведваюць таксама пажылых людзей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў рамках акцый «Шчасце ў падарунак», «Велікодны падарунак», «Дзень аховы дзяцей з БРСМ», «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», «Нашы дзеці» і іншых. Дэвіз атрада — «Спяшайцеся рабіць добрыя справы!». Бо, як дадае Яўгенія, тое, што аддаў, — ніколі не згубіш!

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».