Вы тут

Павысілася тарыфная стаўка першага разраду


З 1 студзеня гэтага года яе памер складае 31 рубель. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года №1115. Устанавілі таксама штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1—14 разрадамі, у памерах 8,6—5,7 рубля.


Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна будзе забяспечыць пераразлік заробку работнікаў у адпаведнасці з новымі памерамі тарыфнай стаўкі першага разраду і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Мінулы раз тарыфная стаўка першага разраду, ад якой залежаць заработныя платы бюджэтнікаў, павышалася ў леташнім красавіку — да 29,8 рубля.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Заробкі бюджэтнікаў крыху падрастуць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».