Вы тут

Знізіўся цэннік участкаў у валюце


У Мінску і Мінскім раёне кадастравы кошт зямель жылой сядзібнай зоны знізіўся ў доларах (паводле новай ацэнкі у параўнанні з папярэдняй), але павялічыўся ў беларускіх рублях, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


У прыватнасці, такія высновы былі зроблены спецыялістамі камітэта пасля тэсціравання вынікаў кадастравай ацэнкі зямель, якое адбылося ў Нацыянальным кадастравым агенцтве (НКА) Дзяржкаммаёмасці. Эксперты агенцтва адзначылі, што новы кадастравы кошт зямель у сталіцы ў беларускіх рублях па відзе функцыянальнага выкарыстання «жылая сядзібная зона» павялічыўся ў 1,72 раза, у Мінскім раёне — у 2,15 раза. У доларавым эквіваленце ў сярэднім па Мінску назіраецца зніжэнне кадастравага кошту зямлі на 28%, у сельскіх населеных пунктах Мінскага раёна — на 11%. Найбольшую цэнавую стабільнасць у валюце прадэманстравалі садовыя таварыствы і дачныя кааператывы Мінскага раёна, дзе зніжэнне кадастравага кошту зямлі ў доларах склала ўсяго 2%.

Паводле слоў спецыялістаў, захаванне попыту на нерухомасць у Мінскім раёне абумоўлена абмежаваннямі на выдзяленне зямельных участкаў у беларускай сталіцы. Выбар прыгарада тлумачыцца таксама і некаторым зніжэннем пакупніцкай здольнасці. Справа ў тым, што кадастравы кошт зямлі пад жылую сядзібную нерухомасць у Мінскім раёне па-ранейшаму ніжэй аналагічных сталічных значэнняў.

У 2016 годзе спецыялісты НКА правялі кадастравую ацэнку зямель па відах функцыянальнага выкарыстання «жылая сядзібная зона» і «рэкрэацыйная зона» ў 202 гарадах, 23 181 сельскім населеным пункце і 4 380 садовых таварыствах, а таксамА імі ацэнены землі па-за межамі населеных пунктаў, садовых таварыстваў і дачных кааператываў 118 раёнаў. Падрабязны аналіз рынку нерухомасці дазволіў выявіць фактары, якія ўплываюць на рынкавы і кадастравы кошт. Напрыклад, у Лагойскім раёне павышэнню рынкавага і адпаведна кадастравага кошту зямель спрыяла даступнасць гарналыжных цэнтраў, у Вілейскім раёне — Вілейскага вадасховішча, у Мядзельскім раёне — азёр Мядзел, Нарач і Баторына.

Папярэднія вынікі такой кадастравай ацэнкі зямель па відах функцыянальнага выкарыстання «жылая сядзібная зона» і «рэкрэацыйная зона», а таксама зямель садовых таварыстваў і дачных кааператываў будуць накіраваны на ўзгадненне ў мясцовыя органы ўлады да канца студзеня гэтага года. Новыя вынікі ацэнкі будуць выкарыстоўвацца ўсімі зацікаўленымі службамі з 1 студзеня 2018 гада пасля зацвярджэння іх мясцовымі органамі ўлады і ўнясення ў адпаведы рэгістр.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.