Вы тут

Пісьменнікі наведалі Станькаўскі дзіцячы сацыяльны прытулак


Пісьменнікаў у Станькаўскім дзіцячым сацыяльным прытулку Дзяржынскага раёна чакалі з асаблівай нецярплівасцю. Як вядома, у праднавагоднія дні адбываюцца розныя цуды, а тут надарылася магчымасць сустрэцца з самімі казачнікамі.


Такім чынам Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымаў рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”. У падарожжа ў напрамку Станькава, прыхапіўшы свае ўласныя кнігі адправіліся вядомыя дзіцячыя творцы Уладзімір Мазго, Генадзь Аўласенка.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Алена Стэльмах гаворыць пра тое, што пісьменнікам хацелася не толькі пазнаёміць дзяцей з героямі сваіх твораў, але і марылася падарыць ім часцінку свайго цяпла, па-бацькоўску сагрэць стрывожаныя юныя душы.

Сустрэча ля навагодняй прыгажуні-ёлкі аказалася сапраўды цікавай і вясёлай. Пісьменнікі расказвалі розныя забаўляльныя гісторыі, загадвалі загадкі. Дзеці былі і ўважлівымі слухачамі, і адказвалі на пытанні гасцей. А ўсё ж самае галоўнае пытанне для іх засталося адкрытым: як вырашыцца іх далейшы лёс? Ці змогуць іх нядбайныя бацькі знайсці ў сабе сілы перамагчы ўласныя слабасці, і сям’я з’яднаюцца, каб жыць шчасліва, не ведаючы бед.

Пісьменнікі завяралі хлопчыкаў і дзяўчынак у тым, што цуды здзяйсняюцца не толькі ў казках. У жыцці прыемнасцям ўласціва адбывацца значна часцей.

Вось і падчас гэтай сустрэчы дзеці атрымалі ў падарунак ад Саюза пісьменнікаў Беларусі дабрачынную бібліятэчку і набор салодкіх пачастункаў са спадзяваннем на тое, што новы год для ўсіх будзе спрыяльным і радасным.

Марыя Бокач

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.