Вы тут

Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве плануецца падкарэктаваць


Аб гэтым учора паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Міхаіл РАСОЛЬКА.


Ён адзначыў, што сёння інспекцыямі накіравана больш за 240 тысяч паведамленняў на выплату збору тым, хто не ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў. «Збор заплацілі ўжо 12 тысяч чалавек, а ў бюджэт па гэтаму плацяжу паступіла больш за 3,7 млн рублёў. Пры гэтым трэба разумець, што ў грамадзян ёсць месячны тэрмін, каб разлічыцца з дзяржавай. Шмат у каго яшчэ не наступілі тэрміны аплаты, паколькі мы накіроўвалі паведамленні і ў канцы лістапада — пачатку снежня», — растлумачыў Міхаіл Расолька.

Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб таксама адзначыў, што ў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» плануецца ўнесці змены. «На нядаўняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ішла гаворка пра тое, што будзе пашырацца шэраг катэгорый грамадзян, на якіх будуць распаўсюджвацца льготы па аплаце збору. Павінны таксама быць прадугледжаны больш шырокія правы мясцовых выканаўчых органаў па прадастаўленні льгот у гэтай частцы», — адзначыў спецыяліст.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Работа над памылкамі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.