Вы тут

Урач-валеолаг пра тое, як правільна падаць і ўставаць


Аналіз сітуацый зімой, што суправаджаюцца траўмамі, паказвае, што толькі 15 працэнтаў іх узнікаюць з прычыны недапрацоўкі камунальнікаў, дрэннага стану дарог і недастатковага асвятлення. У большасці выпадкаў вінаватыя наша неасцярожнасць, ігнараванне элементарных правілаў бяспекі. Некалькі важных парад дае ўрач-валеолаг Леанід МЯЛЕШКА.


Па-першае, не трэба баяцца і чакаць падзення, стаўце ногі цвёрда. Па-другое, не насіце ў такое надвор'е, як цяпер, абутак на высокім абцасе — неабходны той, што з пратэктарамі, які не становіцца цвёрдым пры нізкай тэмпературы.

Калі даводзіцца ісці па наледзі, імкніцеся трымаць рукі свабоднымі, не трымайце іх у кішэнях, каб можна было балансаваць. Ступаць варта поўнай ступнёй, невысока ўзнімаючы ногі, а яшчэ лепш наогул не адрываць ад зямлі і крышку сагнуць пры гэтым калені. Самі пры гэтым будзьце расслабленымі і не спяшайцеся. Не сакрэт, што часцей падзенні здараюцца раніцай і ўвечары, калі мы ідзём на працу ці дадому.

Падаем правільна...

  • Не выстаўляйце рукі ў бок падзення.
  • Усё, што было ў руках, адпусціце.
  • Не падайце на спіну — можаце сур'ёзна пашкодзіць пазваночнік або галаву.
  • Згрупуйцеся, напружце мышцы, прыцісніце рукі да цела, галаву ўцягніце ў плечы і падайце на бок. Адзенне запэцкаеце, але рукі-ногі ўратуеце.

...і правільна ўстаём

  • Ніколі не ўставайце рэзка, паляжыце, паварушыце рукамі-нагамі-галавой. Калі рэзкага болю няма, значыць, нічога не зламана і можна паднімацца.
  • Калі ўсё не так добра, не панікуйце і паклічце каго-небудзь на дапамогу.
  • Атрымаўшы ўдар, можна рухацца, а вось пры расцяжэнні звязак без дапамогі не абысціся. А пры пераломе неабходна выклікаць хуткую дапамогу.
  • Пакажыцеся ўсё ж такі пасля траўмы ўрачу: некаторыя пашкоджанні могуць заявіць пра сябе не адразу.
  • Надалей і заўсёды займайцеся фізкультурай, умацоўвайце мышачна-касцявую сістэму. Так і на дарозе будзеце сябе пачуваць больш упэўнена.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Калі страцілі раўнавагу...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».