Вы тут

Выйшла паштовая марка «Удачы ў посткросінгу»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 3 студзеня выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу» — міжнародным анлайн-праекце, дзякуючы якому можна абменьвацца паштовымі карткамі і маркамі з людзьмі з розных куткоў планеты.


Для гэтага дастаткова зарэгістравацца на сайце postcrossіng.com і па адрасах, якія прапануе сістэма сайта, адправіць першыя пяць паштовак. Як толькі першая з іх дойдзе да атрымальніка (ён зарэгіструе яе код на сайце), можна чакаць, што ў хуткім часе атрымальнікам станеш сам.

У дзень выпуску паштовай маркі ў сталічным аддзяленні паштовай сувязі №1 (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да гэтага ж выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Дызайн Марыны Віткоўскай.

Загаловак у газеце: З пажаданнем удачы!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.