Вы тут

Раім схадзіць


Музей мініяцюр славутасцей Беларусі, калядкі ў Доме Ваньковічаў, фестываль сям'і і архітэктура Польшчы – афіша «Звязды» з 2 па 8 студзеня.


Праграма «Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў»

Фота: belvisit.com

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: 6 студзеня, 12:00 і 14:00

Колькі каштуе: 10 р.

6 студзеня ў Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца калядная праграма для дзяцей і іх бацькоў з удзелам маладога, але ўжо вядомага фолк-гурта «HARMONIC STYLE PROJECT».

Музыкі падрыхтавалі казачнае мерапрыемства. Так, арганізатары абяцаюць песні, танцы і народныя гульнні.

Праграма прадугледжвае таксама і агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў.


Калядны фестываль сям'і

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Цэнтральны дзіцячы парк ім. Максіма Горкага (вул. Фрунзе, 2)

Калі: 6 студзеня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Гэта дабрачыннае мерапрыемства для жыхароў і гасцей горада, якое праводзіцца ўжо трэці год запар пад дэвізам «Шчасце даступна кожнаму». У мінулым годзе яго наведала каля 15 тысяч чалавек.

На сцэне будзе праходзіць канцэртная праграма, у якой прымуць удзел творчыя і музычныя калектывы з усёй краіны. Акрамя таго, гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы, сілавое шоў, тэатралізаваныя паказы, сямейныя гульні і конкурсы.


Выстава «Калядная казка»

Фота: karapysik.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 10 студзеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У экспазіцыі прадстаўлены іканапісныя працы XVII–XIX ст.ст., традыцыйныя беларускія касцюмы XIX – першай паловы XX ст. з маскамі пераапранутых. Асаблівай увагі заслугоўваюць працы сучасных вядомых майстроў саломапляцення (Селівончык Л.І., Лось Л.М.), творы якіх не толькі адлюстроўваюць эстэтыку і традыцыі беларускага народа, але і дазваляюць прасачыць эвалюцыю ўдасканалення тэхналагічных прыёмаў.


Выстава «Польшча. Архітэктура»

Фота: wallpapersCraft.ru

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 15 студзеня, сер.-нядз.:11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе прадстаўлена графічная, фота і тэкставая інфармацыя пра 24 новапабудаваныя або адрэстаўраваныя будынкі. Акрамя грамадскіх будынкаў, тут ёсць офісныя будынкі, жылыя дамы, грамадскія прасторы.

Кожны з аб'ектаў, сфатаграфаны лепшымі польскімі фатографамі архітэктуры, раскрывае сваю выключнасць.

Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, Дэпартаментам публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча і часопісам «Архітэктура-Муратар».


Музей мініяцюр славутасцей Беларусі

Фота: museums.by

Дзе: Палац прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25)

Калі: пастаянная экспазіцыя, 11:00-20:00

Колькі каштуе: 7 р., школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 5 р.

24 снежня ў будынку Палаца прафсаюзаў у Мінску адкрыўся музей мініяцюр славутасцей Беларусі. У паменшанай копіі можна ўбачыць Нацыянальную бібліятэку, Холмскія вароты, замкі – Лідскі, Нясвіжскі і Косаўскі, а яшчэ «Віскулі» і іншыя аб'екты.

У музеі ёсць зона для фота: гэта невялікі «закуток беларускай хаткі», дзе можна будзе пераапрануцца ў нацыянальныя касцюмы і папазіраваць для фота.


Выстава «Краіна цудаў»

Фота: livejournal.com

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: па 23 студзеня, 10:00-18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Анастасія Адамовіч, аўтар мастацкіх лялек, не першы раз выстаўляецца ў музеі. Яе лялькі ўдзельнічалі ў «Ночы музея» ў 2016 годзе, а ў 2009 яна паказвала сваіх герояў на персанальнай выставе.

Дарэчы, Анастасія вельмі актыўны аўтар. На працягу апошніх пяці гадоў яна ўдзельнічае ў 3-4 выставах штогод - такая ў яе прага творчасці і велізарны патэнцыял.

Яна прыдумляе персанажы, назіраючы за сваімі сучаснікамі. Такім чынам у абліччы і характары яе герояў узнікае сплаў характэрных і індывідуальных рыс.


Выстава «Стары куфар і прыгажуня ёлка»

Фота: zastavki.com

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 15 студзеня, 9:00-18:00

Колькі каштуе: 2.50 р.; студэнты – 2 р.; школьнікі – 1.50 р.

Экспанаты для выставы прадаставіла выкладчык французскай мовы Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Наталля Кавалёва. Жанчына пачала збіраць цацкі з 2009 года. За сем гадоў яе калекцыя папоўнілася трыма тысячамі адзінак.

На выстаўцы будуць прадстаўлены цацкі самай разнастайнай тэматыкі: сімвалы савецкага мінулага і казачныя персанажы, расліны і жывёлы, космас і асвойванне Арктыкі. Акрамя гэтага, можна будзе ўбачыць і першыя цацкі з кардону, выпушчаныя ў пачатку мінулага стагоддзя, і ёлачныя ўпрыгожванні 1930-х гадоў з ваты, зробленыя спосабам ручной і верацённай намоткі. 

У рамках выставы плануецца калядная забаўляльнай праграма для дзяцей.


Выстава «Музей ёлачных цацак»

Фота: magput.ru

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 студзеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе «Музей ёлачных цацак» дзеці змогуць акунуцца ў чароўную казку, а дарослыя – вярнуцца ў дзяцінства.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён.

Акрамя гэтага, можна будзе паглядзець мініятурны калядны гарадок.


Выстава «Час цудаў. Зімовыя святы і забавы»

Фота: emc21.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 28 лютага, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі зімовых святаў, асаблівасцямі побыту беларусаў розных саслоўяў у зімовы перыяд у розныя гістарычныя часы.

Каб узмацніць адчуванне зімы, агляд выставы будзе праходзіць пад падаючымі шматкамі снегу, падобнымі на сапраўдны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.