Вы тут

У Магілёве завершаны першы этап рэканструкцыі Магілёўскай ЦЭЦ-1


Дзякуючы мадэрнізацыі электрычная магутнасць станцыі павялічыцца больш чым у два разы, а ўдзельны расход паліва на водпуск электрычнай энергіі знізіцца да 162,8 г умоўнага паліва/кВт-гадзіну. Гэта кацельная забяспечвае цяплом цэнтральную частку Магілёва і 6 мікрараёнаў горада. Станцыя была запушчана ў 1931 годзе, за час свайго існавання перажыла шэраг трансфармацый. Зараз атрымала новае жыццё.


— Пасля рэканструкцыі станцыя дапаможа сэканоміць 18 тысяч тон умоўнага паліва ў год, — падкрэсліў падчас адкрыцця намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір СЯМАШКА. — Эканомія складзе 3 мільёны долараў. Ёсць яшчэ такі паказчык, які характарызуе стан эканомікі, энергетыкі, гэта паказчык эфектыўнасці энергазберажэння — энергаёмкасць УВП. Пры распадзе Саюза энергаёмкасць Беларусі была 690 кілаграмаў нафтавага эквіваленту на 1000 долараў УВП. А летась прапорцыя склала 195 на 1000 долараў. А будзе яшчэ ніжэй. Гэта лічбы, супастаўныя са Швецыяй, Фінляндыяй, Канадай.

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што апошнія паўтара дзясятка гадоў краіна мэтанакіравана займаецца мадэрнізацыяй асноўных фондаў нашай энергасістэмы. За апошні час штогод укладваліся 1,2—1,3 мільярда долараў, што дало магчымасць зрабіць беларускую энергасістэму ў некалькі разоў больш надзейнай, чым у іншых краінах постсавецкай прасторы. «Яшчэ нядаўна мы спальвалі 22 мільярды кубаметраў газу, а зараз менш за 20 мільярдаў. А з пускам АЭС лічба паменшыцца яшчэ на 5 мільярдаў. Гэта дазволіць нам сэканоміць на энерганосьбітах, бо мы 85% экспартуем іх з Расіі», — паведаміў Уладзімір Сямашка.

У адкрыцці аб'екта таксама прымалі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, іншыя афіцыйныя асобы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб багацела краіна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».