Вы тут

У свет дзіцячай прозы і паэзіі — разам са «Звяздой» і «Белкнігай»!


Кожная серада снежня стала сапраўдным святам для юных наведвальнікаў кнігарні «КнігаПоліс». Яны знаёміліся з цудоўнымі дзіцячымі творамі беларускіх пісьменнікаў, пра якія расказвалі самі аўтары: Віктар Ляскоўскі, Яна Явіч, Анатоль Зэкаў, Надзя Бука. Гэтыя сустрэчы падарылі дзецям магчымасць акунуцца ў чароўны свет сучаснай казкі, паслухаць вясёлыя вершы і паразгадваць выкручастыя загадкі. Такія літаратурныя «чырвоныя дні календара» — галоўная складовая святочнай акцыі «НАВАГОДНІЯ ПАДАРОЖЖЫ», арганізаванай Выдавецкім домам «Звязда» сумесна з «Белкнігай».


Фіялетавая ёлачка — а чаму б і не?

Віктар Ляскоўскі, напрыклад, напачатку сустрэч з чытачамі заўсёды пытаецца: «З якімі вершамі будзем сёння знаёміцца – вясёлымі ці сумнымі?» І не было яшчэ выпадкаў, каб хто-небудзь выбраў сумныя творы! Хоць, шчыра кажучы, мы сумняваемся, што такія вершы наогул калі-небудзь траплялі ў творчы багаж Віктара Леанідавіча… На старонках яго кніг непаслухмяная мама ў які раз недзе згубілася ў парку («Только что рядом была! Может, на горку пошла? Может быть, в тире стреляет, В луже кораблик пускает Или на пони катается, В старом фонтане купается…»), пасля «сырого» надвор’я прыйшло надвор’е «варёное», Чырвоная шапачка здагадалася змяніць колер убору на зялёны — і засталася незаўважанай (і няз’едзенай), а жонкай майскага жука стала… жучка.

Віктар Ляскоўскі і яго няўрымслівыя героі (што схаваліся на старонках кніг).

Яна Явіч парадавала гасцей сустрэчы «Самыми цветочными снами» — займальнымі прыгодамі Астраліны, юнай жыхаркі Марса, а таксама перакладзенымі на беларускую мову іранічнымі, лёгкімі вершамі татарскага паэта Роберта Мінуліна. Дарэчы, гумар і задорны настрой, — якраз тое, чаго на святочных сустрэчах у «КнігаПолісе» было хоць адбаўляй! Пагадзяцца з гэтым і тыя, хто шукаў адказы на пытанні «з падвохам» ад Анатоля Зэкава, і тыя, хто адточваў «рамесныя» навыкі, спрабуючы майстраваць навагоднія цацкі на ёлку. А на апошняй сустрэчы, падчас якой маладая пісьменніца Надзя Бука прэзентавала сваю новую кнігу «Бася і Піглас», што толькі-толькі пабачыла свет, дзецям давялося даследаваць кожны куток кнігарні ў пошуках... драўляных прышчэпак. Так-так, прышчэпак, бо менавіта імі харчуецца галоўны герой казкі, незвычайная істота Піглас. Там, дзе ён, заўсёды дабрыня, шчырасць і натхненне. І калі вы хочаце, каб да вас завітаў свой Піглас, трэба проста ў яго паверыць і пакінуць на падаконні крыху «ежы». Вось і госці прэзентацыі, загадаўшы запаветныя жаданні, пасля сустрэчы панеслі з сабой дадому маленькія чароўныя прышчэпкі. І ў навагоднюю ноч Піглас абавязкова прыляціць. І ўсе мары здейсняцца.

Алена КАРПЕНКА

Фота – Яна Таркан 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».