Вы тут

На руках засталося каля 5% банкнотаў старых грошай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка. Таксама фінансавы рэгулятар краіны нагадвае, што 31 снежня 2016 года заканчваецца перыяд паралельнага абарачэння банкнотаў узору 2000 года і грашовых знакаў узору 2009 года. Такім чынам, завяршаюцца асноўныя мерапрыемствы па правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі — беларускага рубля.


Паводле інфармацыі спецыялістаў, па стане на 20 снежня банкноты буйных наміналаў выключаны з абароту практычна цалкам (больш за 99 працэнтаў ад іх агульнай колькасці), узровень канфіскацыі банкнотаў сярэдніх наміналаў (5 000, 10 000 і 20 000 рублёў) перавысіў 70%. Таксама выведзена з абарачэння 33% банкнотаў дробных наміналаў. Паступленне банкнотаў дробных наміналаў у касы Нацыянальнага банка чакаецца яшчэ ў пачатку 2017 года. Вопыт папярэдніх гадоў па канфіскацыі банкнотаў дробных наміналаў і аналіз сусветнай практыкі паказвае, што ў касы цэнтральных банкаў вяртаецца да 50% банкнотаў дробных наміналаў, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

У агульнай колькасці грашовых знакаў узору 2009 года, якія знаходзяцца па-за касамі Нацыянальнага банка, на долю манет прыходзіцца амаль 70%, банкнотаў — 30%. Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца манеты наміналам 1, 5 і 10 капеек (амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці манет, якія знаходзяцца на руках). Самымі папулярнымі банкнотамі з'яўляюцца 10 і 20 рублёў (больш за 63% ад агульнай колькасці банкнотаў).

У Нацбанку нагадалі, што «старыя» грашовыя знакі можна абмяняць на «новыя» на працягу наступных 5 гадоў без абмежаванняў і спагнання камісійнага ўзнагароджання. З 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019-га ўключна — у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021-га ўключна — у Нацыянальным банку. З 1 студзеня 2022 года грашовыя знакі ўзору 2000 года стануць несапраўднымі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».