Вы тут

Ветэраны ВАВ абмеркавалі шляхі процідзеяння фальсіфікацыям гісторыі


Абарона Масквы, 75-годдзе якой адзначалі на днях, у гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны абвеяна славай. Па колькасці войск, якія ў ёй удзельнічалі, і панесеных страт бітва за Маскву з'яўляецца адной з найбольш маштабных за гады ваеннага ліхалецця. Аперацыя «Тайфун» — так называлі Маскоўскую бітву гітлераўцы, якія да наступлення зімы 1941 года меркавалі нанесці савецкім войскам поўнае паражэнне, а сталіцу СССР ператварыць у руіны і папялішчы. Але, нягледзячы на тое, што колькасна войскі вермахта пераўзыходзілі сваіх сапернікаў, яны яе прайгралі. Толькі за гэта савецкі народ заплаціў вельмі высокую цану...


Тым не менш Перамога была за намі. Дзякуючы высокаму патрыятызму савецкага народа, мудрым рашэнням двух военачальнікаў — маршалаў Перамогі Георгія Жукава і Канстанціна Ракасоўскага. Гэтымі днямі мы святкавалі 120-годдзе з іх дня нараджэння. Вядома ж, да гэтай прыгожай даты яны не дажылі. Затое яе дачакаліся нашчадкі Герояў Савецкага Саюза, удзячныя пакаленні сённяшніх расіян і беларусаў.

З гэтай нагоды пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся круглы стол. І не толькі дзеля таго, каб успомніць знакавыя для нашай гісторыі падзеі і ўшанаваць людзей, якія мелі да іх непасрэднае дачыненне, а і каб вырашыць, як нарэшце процідзейнічаць фальсіфікацыям гісторыі Другой сусветнай вайны.

— Фальсіфікацыі гісторыі вайны — гэта напад на Маршалаў Савецкага Саюза, генералаў, афіцэраў, салдатаў, партызанаў, падпольшчыкаў, работнікаў тылу, якія сваім працоўным мазалём кавалі зброю супраць ворага, — лічыць ветэран Вялікай Айчыннай, удзельнік бітвы пад Масквой Аляксандр СЛАБАДА. — Ужо дайшло да таго, што набраліся мужнасці пісаць, нібыта мы не так ваявалі, не так стралялі і нават не так спявалі! І што б яны там ні пісалі, што б ні казалі, а Перамога была, ёсць і будзе за намі. І ў гэтым мы з Расіяй адзіныя. Мы дружнай сям'ёй разграмілі фашызм, таму і сёння нам разам трэба заступіцца за сваё гераічнае мінулае.

Для саветніка Пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыты НАВАДВОРСКАЙ тэма круглага стала мае асаблівае значэнне. Яе бацька ў 1941 годзе, будучы васьмігадовым дзіцем, тушыў бомбы, якія запальваліся на дахах Масквы. «З вуснаў у вусны перадаваліся гісторыі, як мае дзядзька і цётка, тады падлеткі, разам з жыхарамі горада ўзводзілі абарончыя збудаванні, а дзед майго мужа прайшоў ад Масквы да Берліна, — расказвае саветнік пасольства. — Удзельнікі бітвы за Маскву, Героі Савецкага Саюза часта прыходзілі да нас у школу. І мы, дзеці, убіралі ў сябе ўсё, што яны нам казалі. Таму шанаванне подзвігу савецкага народа закладзена ў нашай генетычнай памяці».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Заступіцца за памяць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.