Вы тут

Кава карысная для сасудзістай сістэмы?


Прафесар Масато Тсутцуі з універсітэта Р'юкі раіць піць каву ўсім, хто хоча мець здаровыя і эластычныя сасуды.


Паводле слоў спецыяліста, кава спрыяльна ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму арганізма, у прыватнасці, на невялікія крывяносныя сасуды. Быў праведзены эксперымент, падчас якога добраахвотнікі ва ўзросце ад 22 да 30 гадоў на працягу некалькіх дзён пілі каву з кафеінам ці без яго. У выніку людзі, якія спажывалі звычайную каву, заявілі ў канцы эксперымента аб павышэнні тонусу арганізма. Аналіз стану сасудаў паказаў: у людзей, якія пілі каву з кафеінам, прыток крыві быў павялічаны на 30% у параўнанні з астатнімі. Праўда, эфект захоўваўся толькі 75 хвілін. У сваю чаргу, на думку супрацоўнікаў універсітэта Ёрка, кава памяншае ступень пашкоджання, выкліканага сардэчным прыступам. Але тут галоўнае спажываць напой ва ўмераных аб'ёмах. У цэлым ўсё больш даследаванняў кажуць пра карысць кавы. Напрыклад, напой ужо звязвалі з прадухіленнем раку печані, хваробы Альцгеймера і інсультаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?