Вы тут

У Беларусі ўстаноўлены квоты на вытворчасць алкаголю на наступны год


Аб гэтым гаворыцца ў адпаведнай пастанове Савета Міністраў. Квоты ўстаноўлены на вытворчасць алкагольнай прадукцыі, якая прызначана для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, нехарчовага этылавага спірту, дэзынфекцыйных сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі.


Згодна з гэтым рашэннем, квоты на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў павялічаны ў параўнанні з 2016 годам на 1% да 11,44 млн дэкалітраў (дал). Мацней усяго «прыплюсуюць» у нас тэкіла, вытворчасць якой налета павялічыцца ажно ў два разы да 20 тысяч дал, а таксама кальвадос — на 45% да 16 тысяч дал, віны фруктова-ягадныя натуральныя — на 54% да 900 тысяч дал, брэндзі — на 2% да 46 тыcяч дал. Разам з тым, у дакуменце гаворыцца, што адначасова на 33% паменшаны квоты на выпуск рому (да 12 тысяч дал), на 29% — віскі (да 55 тысяч дал), на 26% — вінаў пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі (да 7,26 млн дал), на 4% — каньяку (да 407 тысяч дал). Вытворчасць «Савецкага шампанскага» і іншых пеністых вінаў захаваецца на ўзроўні 2016 года — 1,7 млн дал.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Тэкіла — плюс, ром — мінус

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.