Вы тут

Беларускія цукеркі ўжо на Сейшэлах


Каля двух мільёнаў салодкіх навагодніх падарункаў плануюць паставіць у гандлёвую сетку прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Паўтара мільёна з іх ужо паступілі ў прадпрыемствы гандлю.


— Святочны асартымент разлічаны на самыя розныя фінансавыя магчымасці пакупнікоў. Маса салодкіх набораў вагаецца ад 300 грамаў да 3 кілаграмаў, а цэны ад 4 да 30 рублёў, — расказала начальнік аддзела кандытарскай галіны канцэрна Вольга СТАРАСЦІНА.

Змагаючыся за свайго пакупніка, беларускім вытворцам даводзіцца канкурыраваць на рынку з кандытарскай прадукцыяй расійскіх, украінскіх і іншых вытворцаў. Таму і беларускім кандытарам даводзіцца пастаянна клапаціцца пра абнаўленне асартыменту.

Штогод на прадпрыемствах канцэрна «Белдзяржхарчпрам» з'яўляецца да 130 новых відаў прадукцыі. Як запэўнівае Вольга Старасціна, навінкі ні ў чым не саступаюць імпартным аналагам. Нашы кандытарскія фабрыкі прапануюць самы шырокі асартымент шакаладных і глазураваных цукерак са складанай начынкай у вертыкальнай абгортцы, з мноствам новых камбінаваных смакаў і начынак: цукровы апельсін з каньяком, бананавая нуга, японская вішня, пана-кота з чорнымі парэчкамі, ванільная нуга з грушай і карыцай, малочнае жэле з карамеллю, тырамісу, кола, фісташка, ваніль, ром, тварожны крэм і іншыя.

Палітыку ў галіне кандытарскай вытворчасці дыктуе таксама і мода на здаровае харчаванне: тым, хто клапоціцца пра сваю фігуру, вытворцы прапануюць прадукцыю з паніжаным утрыманнем цукру, без цукру, вітамінізаваную прадукцыю з высокім утрыманнем натуральных кампанентаў, злакамі, арэхамі, клятчаткай і г. д.

Сёлета на ААТ «Спартак» завяршылася мадэрнізацыя вафельнай вытворчасці з асваеннем выпуску новых сямі- і дзевяціслойных вафляў з новымі начынкамі. На «Чырвоным Мазыраніне» ўвялі аўтаматызаваную лінію па вытворчасці новага асартыменту шматслойнай пасцілы. ААТ «Чырвоны харчавік» збіраецца запусціць вытворчасць казінакаў са сланечніку, арахісу, патакі з разынкамі, курагой, міндалём і фундуком.

Геаграфія экспартных паставак кандытарскіх прадпрыемстваў канцэрна цяпер ахоплівае 24 краіны. У бягучым годзе беларуская кандытарская прадукцыя пачала пастаўляцца ў Ліван, Паўночную Карэю, Кітай, Сінгапур, Сейшэлы, Ізраіль. З краін далёкага замежжа найбольш перспектыўнымі з'яўляюцца рынкі ЗША, Кітая, В'етнама, Манголіі, зараз вядуцца перамовы з краінамі Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

— Рынак у ЗША — зусім непераборлівы, таму што ў гэтай краіне жыве шмат эмігрантаў з былога Савецкага Саюза, а яны шукаюць смак, знаёмы ім з дзяцінства. А вось, скажам, у Кітаі нашу прадукцыю лічаць празмерна салодкай, таму даводзіцца падладжвацца пад густы і патрэбы чужога рынку, — канстатавала Вольга Старасціна. — Тым не менш сёлета ў Кітай ужо было пастаўлена кандытарскіх вырабаў на суму 500 тысяч долараў ЗША.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Смак, знаёмы з дзяцінства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».