Вы тут

На навагоднія гулянні будуць прапускаць праз КПП


Новы год ужо літаральна стаіць на парозе. Але 1 студзеня для каго свята, а для каго — рабочы дзень. У бальніцах ужо зарэзерваваны ложкі, а сілавыя структуры традыцыйна пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Чаго ж чакаць тым, хто вырашыць сустракаць 2017-ы год не дома перад тэлевізарам, а на свежым паветры?


— Падчас распрацоўкі планаў нясення службы на святы мы ўлічылі нядаўнія сумныя падзеі ў свеце, — зазначае намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Дзмітрый КУР'ЯН. — У месцах масавых мерапрыемстваў будзе дзейнічаць выключна прапускны рэжым. З'явяцца ачапленне і кантрольна-прапускныя выхады — на гулянні можна будзе патрапіць толькі праз іх пасля пільнага догляду. Таму лепш за ўсё прыходзіць на свята загадзя. Да таго ж на такіх пляцоўках будзе дзяжурыць больш нарадаў. Прыпаркаваны аўтатранспарт абавязкова трапіць пад праверку. А на прылеглай тэрыторыі будзе істотна абмежаваны рух грузавікоў. Праблем узнікнуць не павінна: ужо распрацаваны аб'язныя маршруты. Усе гэтыя захады зроблены для таго, каб святы прайшлі максімальна бяспечна. Таму просім аднесціся з разуменнем да такіх павышаных мер бяспекі.

Узмоцнены варыянт нясення службы спакушае некаторых кіроўцаў выехаць на дарогу ў не зусім цвярозым стане. Маўляў, усё роўна супрацоўнікі ДАІ будуць перадыслакаваны ў месцы масавых гулянняў, і таму некаторыя дарогі застануцца без пільнага кантролю. Але старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Станіслаў САЛАВЕЙ такі ход думак абвяргае:

— За 30 і 31 снежня летась мы затрымалі 77 п'яных вадзіцеляў, а вось за першыя два дні 2016-га іх было ўжо 223. Таму будзем сачыць у тым ліку і за фізічным станам кіроўцаў. І просім добрасумленных удзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце, што за рулём аўтамабіля знаходзіцца нецвярозы чалавек, то паведаміце пра яго нам. Не выключана, што тым самым вы ўратуеце чыёсьці жыццё.

За першыя 11 месяцаў на дарогах у краіне загінулі 522 чалавекі. На рахунку п'яных кіроўцаў — 63 смерці.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: На гулянні — праз КПП

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.