Вы тут

Фестываль вучэбнай кнігі пройдзе ў Мінску 26-27 снежня


Фестываль вучэбнай кнігі пройдзе ў Мінску 26-27 снежня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. 


Фота: vasi.net

У мерапрыемстве прымуць удзел педагогі-практыкі з усіх рэгіёнаў краіны. У першы дзень у ліцэі БДУ пройдуць майстар-класы. Удзельнікі фестывалю змогуць наведаць выставу навучальных выданняў. Падчас выставы можна будзе пракансультавацца з аўтарамі - распрацоўшчыкамі вучэбна-метадычных комплексаў па прадметах. Педагогі змогуць задаць любое пытанне аб выкарыстанні дапаможнікаў, атрымаць дадатковую інфармацыю. 

27 снежня, у другі дзень правядзення фестывалю, гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка адкрые дзверы для яго ўдзельнікаў. Навучэнцы гімназіі-каледжа прадставяць святочную канцэртную праграму. Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу творчых работ вучняў па вучэбных прадметах агульнай сярэдняй адукацыі, які праводзіўся Нацыянальным інстытутам адукацыі з 28 лістапада па 18 снежня для вучняў 9-11 класаў. 

Затым аўтары навучальных дапаможнікаў, прадстаўнікі выдавецтваў навучальнай літаратуры, супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі збяруцца за круглым сталом для абмеркавання сучаснага вучэбнага кнігавыдання. 

Фестываль вучэбнай кнігі прысвечаны Году культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны інстытут адукацыі пры садзейнічанні ліцэя БДУ і гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».