Вы тут

Беларуска пацярпела ад выбуху ў Маскве


Учора раніцай у расійскай сталіцы падчас рамонту вестыбюля станцыі метро «Каломенская» прагрымеў выбух. Ад інцыдэнту пацярпела сем чалавек (пераважна людзі, што знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту), чатыры былі шпіталізаваны. Сярод іх апынулася 26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Кударавец, інфармацыю пра гэта пацвярджаюць у пасольстве нашай краіны ў Расіі.


Паводле звестак прэс-службы ўстановы, дзяўчына атрымала неабходную медыцынскую дапамогу і была выпісана з клінікі. Супрацоўнікі пасольства працягваюць адсочваць сітуацыю. З ліку іншых пацярпелых як мінімум адзін знаходзіцца ў цяжкім стане. Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала парушэнне тэхнікі бяспекі пры правядзенні зварачных работ — мяркуецца, што выбухнуў газавы балон.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Беларуска пацярпела ў Маскве

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.