Вы тут

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў моладзі выказаць ідэі для Форуму рэгіёнаў


Члены маладзёжнай палаты трэцяга склікання пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў наведалі Савет Рэспублікі, дзе маладыя парламентарыі сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам МЯСНІКОВІЧАМ і старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам ПАПКОВЫМ.


Міхаіл Уладзіміравіч на сустрэчы ў зале пасяджэнняў гаварыў пра неабходнасць захавання сямейных каштоўнасцяў і веданне гісторыі. Таксама старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што Расія вельмі шмат робіць па развіцці маладзёжнага парламентарызму як аднаго з важных кірункаў маладзёжнай палітыкі. «Трэба наш БСРМ уключыць у падрыхтоўку і правядзенне ІV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі», — сказаў ён.

Аляксандр Папкоў больш падрабязна расказаў пра работу Саветаў дэпутатаў розных узроўняў і ўдзяліў увагу таму, што «ў адпаведнасці з Канстытуцыяй для мясцовых Саветаў галоўнае — разгляд планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт. Калі яны ўпускаюць гэты момант — гэта няправільна. Менавіта Савет павінен разглядаць і кантраляваць, як выконваецца праграма развіцця, ці ўлічаны стратэгічныя напрамкі, важныя для рэгіёна. Мы павінны пастаянна рабіць замеры, як насельніцтва ставіцца да ўлады. На жаль, многія на месцах не ведаюць сваіх дэпутатаў. Чаму? Таму што і нашы дэпутаты, на жаль, неактыўна працуюць на месцах. Свайго дэпутата трэба ведаць не толькі ў твар, але і па яго справах».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Размова на роўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.