Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень



АВЕН. Выкарыстайце гэты тыдзень для атрымання новай інфармацыі і ведаў. Звяртайце асаблівую ўвагу на тое, што адбываецца вакол вас. Засяроджанасць на сабе перашкодзіць заўважыць перамены. Захоўвайце эмацыянальную раўнавагу, але пры гэтым больш давярайце інтуіцыі. Паспрабуйце праявіць цярпенне і не прыспешвайце падзеі. Ініцыятыўнасць, якая спалучаецца з тонкай дыпламатыяй, дазволіць найлепшым чынам уладзіць любыя непаразуменні з дзелавымі партнёрамі. Паспрабуйце абмеркаваць усе рабочыя пытанні да пятніцы. Таму што потым надыходзіць час адпачынку.


ЦЯЛЕЦ. Беражыце сваю рэпутацыю. Накіруйце сілы на захаванне ладу ў сям'і. Не адмаўляйцеся ад магчымасцяў прафесійнага росту. На працы справы будуць праходзіць размераным тэмпам, што можа і крыху нудна для творчых натур ці тых, хто ўжо настроіўся на адпачынак. Паездкі, запланаваныя на панядзелак, могуць сарвацца. У пачатку тыдня магчымы праблемы юрыдычнага характару. У аўторак і чацвер пастарайцеся быць паблажлівым да сябе і, калі зможаце, да навакольных. Выхадныя пройдуць у клопатах і святкаваннях.


БЛІЗНЯТЫ. У пачатку тыдня можна будзе парадавацца поспеху і будаваць светлыя планы на святы. Толькі не забывайцеся, як бы спрыяльна ні складваліся справы, спадзявацца вам можна выключна на ўласныя сілы. Зрэшты, каханы чалавек шчыра зацікаўлены, каб у вас усё было добра. Так што чым больш рамантыкі вы ўпусціце ў сваё жыццё, тым лепш. Будзе шанц добра зарабіць на цікавым праекце і падняцца па кар'ернай лесвіцы, але будзьце гатовыя працаваць без перапынкаў на сон і абед. Святы настрояць вас на летуценны лад.


РАК. Актыўны тыдзень, які запатрабуе ад вас праяўлення рашучасці, не бойцеся распачаць важныя крокі, перагледзець погляды і змяніць тактыку паводзін.Паверце ў свае сілы, ганіце прэч ад сябе няўпэўненасць і страхі, якія могуць стаць перашкодамі для руху наперад. У панядзелак карысна дакладна спланаваць, што вы павінны паспець скончыць, каб спакойна сустрэць Новы год. У сераду можаце разлічваць на падтрымку сяброў і блізкіх людзей.


ЛЕЎ. Пара купляць падарункі і складаць меню святочнага застолля. Калі родныя або сябры захочуць дапамагчы, дамоўцеся, хто што прыгатуе. На гэтым тыдні будуць удалымі паездкі і кантакты, асабліва — камандзіроўкі за мяжу або стасункі з замежнікамі. Такое становішча спраў умацуе ваш аўтарытэт і павысіць самаацэнку. У першай палове тыдня вам варта разлічваць толькі на сябе і ўласнае ўменне сур'ёзна і ўраўнаважана дамаўляцца з апанентамі. Чацвер можа аказацца неспрыяльным днём, калі з-за прыкрых выпадковасцяў разбураюцца планы. Падзеі, што адбываюцца, трэба разглядаць як знакі лёсу.


ДЗЕВА. Вы будзеце занадта старацца, каб дагадзіць навакольным людзям, але гэта не перашкодзіць ім крытыкаваць вашы ўчынкі і ідэі. Не смуткуйце, сярэдзіна тыдня — выдатны момант для тых, хто славалюбівы і хоча праявіць сябе на працы з лепшага боку. Ваша добразычлівасць і прывабнасць дазволіць згладзіць вострыя вуглы ў складаных сітуацыях. У пятніцу ў вас можа з'явіцца арыгінальная ідэя, якую вы ўвасобіце ў найбліжэйшай будучыні. Паспрабуйце сустрэць Новы год у максімальна камфортнай абстаноўцы.


ШАЛІ. У панядзелак вам пажадана сачыць за сваімі выказваннямі, інакш з'явіцца рызыка трапіць у няёмкае становішча. У аўторак і чацвер можа спатрэбіцца дапамога сяброў і калег, інакш будзе складана справіцца з вялікім аб'ёмам працы. У сераду верагодныя добрыя навіны, звязаныя з перспектыўнымі прапановамі. Да канца тыдня не выключана пераразмеркаванне абавязкаў у працоўным калектыве, у выніку чаго асабіста вы можаце атрымаць большую самастойнасць.


СКАРПІЁН. Пажадана прытрымлівацца стратэгіі, якая выпрацавана раней. Вельмі хутка яна прынясе поспех, нават калі на вашым шляху і сустракаюцца перашкоды. Пераднавагодні карпаратыў дакажа, што ў вашым калектыве склаліся цёплыя і сяброўскія адносіны з калегамі і начальствам. Калі ў чацвер да вас дойдзе непрыемная плётка — ігнаруйце яе і таго, хто яе прынёс: магчыма, вас спрабуюць пасварыць з блізкім чалавекам. Новы год лепш сустрэць дома, а вось у нядзелю не адмаўляйцеся ад запрашэння ў госці. Добра праведзяце час, ды і новыя знаёмствы могуць аказацца вельмі своечасовымі.


СТРАЛЕЦ. Надыходзячы тыдзень — выдатны час для выканання дадатковай працы: за яе хутка і добра заплацяць. Самы час выкарыстоўваць сваю дзелавую хватку, падмацаваўшы дзеянні інфармаванасцю і надзейнымі сувязямі. Не перастарайцеся. Узяўшы ініцыятыву ў свае рукі і ўстанаўліваючы свае правілы гульні, вы можаце лёгка перайсці межы дазволенага. Аўторак — удалы дзень для запланаваных паездак. У чацвер верагодныя рэзкія змены настрою.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні спатрэбіцца ўменне канцэнтравацца на працы і не звяртаць увагі на вонкавыя раздражняльнікі. У сераду магчымы нечаканасці, трэба будзе хутка і адэкватна рэагаваць на тое, што адбываецца, а спытаць парады не будзе ў каго. У чацвер лепш пазбягаць нядобразычліўцаў, не гаварыць лішняга і не рабіць нічога, што магло б вас скампраметаваць. У пятніцу пастарайцеся выправіць свае памылкі, каб нішто не перашкодзіла спакойна адпачываць і сустрэць Новы год у добрым настроі.


ВАДАЛЕЙ. Пастарайцеся адцягнуцца ад клопатаў і падумаць, што вам трэба зрабіць для сустрэчы Новага года. Самы час падрыхтавацца да свята, дарабіць старыя справы, прывесці ў парадак думкі. У аўторак можа паступіць інфармацыя, якая мае шанц сур'ёзна паўплываць на вашу кар'еру. У сераду, у адзін з самых спрыяльных дзён на гэтым тыдні, будзеце поўныя сіл і энергіі. Праца будзе гарэць у вашых руках. Начальства ацэніць гэту дзіўную працаздольнасць, так што лавіце момант і не ўпусціце спрыяльных да сябе адносін. Паездка за горад на ўік-энд дазволіць адпачыць, набрацца сіл і энергіі.


РЫБЫ. Для працы і творчасці неабходна адчуць сябе свабоднымі, абмежаванні скоўваюць вас. Вам неабходная незалежнасць ва ўсім: і ў думках, і ў справах, і ў дзеяннях, а самае галоўнае — у рашэннях. Але калі вы будзеце занадта бескампрамісныя, то верагодныя канфлікты на працы. Можаце заблытацца ва ўласных жаданнях, у тым, што ў вас ёсць у руках, і ў тым, чаго вам хочацца. Абараняйце і адстойвайце свае інтарэсы, але карэктна і дыпламатычна. Пра новыя ідэі лепш пакуль нікому не расказваць: час яшчэ не прыйшоў.


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?