Вы тут

Першы раўнд заканатворчасці


Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі новага склікання завяршылі сесію.

Першая сесія шостага склікання выдалася насычанай і цікавай. Сустрэча з Прэзідэнтам, выбары кіраўніцтва палат, фарміраванне пастаянных камісій, першыя перамовы з замежнымі дэлегацыямі і першыя візіты за мяжу — у складзе парламенцкіх дэлегацый. Трэба сказаць, што і дэпутаты, члены Савета Рэспублікі, якія працавалі ў мінулых скліканнях, і парламентарыі, абраныя ўпершыню, праявілі сябе як людзі, якія сапраўды гатовы ствараць якаснае прававое поле краіны. Законапраекты, прадстаўленыя падчас сесіі, важныя для самых розных слаёў грамадства, не меншую цікавасць маюць і дэпутацкія ініцыятывы...


Падчас апошняга пасяджэння дэпутат Валянцін МІЛАШЭЎСКІ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, прадстаўляў праект закона, што ўносіць змены і дапаўненні ў Закон «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека».

— Адпаведны закон быў прыняты 12 гадоў таму, — расказаў ён журналістам. — За гэты час некалькі змянілася нарматыўная база — у прыватнасці, Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза. Для таго каб якасць нашых прадуктаў харчавання, харчовай сыравіны была не ніжэй, чым у суседніх краінах, яе неабходна прывесці ў адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі. Вызначаецца таксама парадак маркіроўкі — мы зможам убачыць, што ўваходзіць у гэты прадукт, якія суадносіны інгрэдыентаў. Калі ГМА-кампаненты будуць складаць больш за 0,9% ад усяго складу, гэта таксама будзе ўказана. Шэраг заўваг і прапаноў ад вытворцаў таксама ўвайшлі ў законапраект: ім далі больш правоў, у той жа час узмацнілі адказнасць у кантрольных тэхнічных пунктах.

* * *

Падчас заключнага пасяджэння першай сесіі Савета Рэспублікі сенатары разгледзелі дваццаць пытанняў. Сярод іх было і галасаванне за прызначэнне Лідзіі ЯРМОШЫНАЙ на пасаду Старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Шляхам таемнага галасавання былі абраны астатнія члены ЦВК. Акрамя таго, члены верхняй палаты беларускага парламента ўхвалілі законапраекты ў сферах міжнародных адносін, бяспекі, фінансаў, а таксама працы непасрэдна Савета Рэспублікі.

Фо­та БЕЛ­ТА

Надзея ЮШКЕВІЧ

уushkеvісh@zvіаzdа.bу

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».