Вы тут

Час канкрэтных спраў


Выступленне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М. У. на закрыцці першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.


Першая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання завяршае работу.

Усе арганізацыйныя і кадравыя пытанні вырашаны. Зацверджаны перспектыўныя і бягучыя планы работы. Разлічваем, што ўсе члены Савета Рэспублікі будуць актыўныя ў сваёй парламенцкай дзейнасці, асабліва старшыні і намеснікі старшынь пастаянных камісій.

Большасць нашых прапаноў, якія забяспечваюць фарміраванне эфектыўнай заканадаўчай базы, пераемнасць і прадказальнасць прававога рэгулявання, знайшла сваё замацаванне ў праекце плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год.

Падрыхтоўка і разгляд законапраектаў — гэта ўсяго толькі частка нарматворчага працэсу. Нам у Савеце Рэспублікі ў бліжэйшы час варта завяршыць сумесна з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь на аснове нашых прапаноў, падтрыманых кіраўніком дзяржавы, падрыхтоўку праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях занятасці і самазанятасці, сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь — праекта Указа па доўгатэрміновых інвестыцыйных дагаворах.

У дадзены момант Савет Рэспублікі актыўна прапрацоўвае новыя падыходы да далейшага развіцця мясцовага самакіравання ў краіне. Мэта — вывучэнне стану спраў у рэгіёнах і стану нарматыўна-прававой базы, выяўленне «вузкіх» месцаў у рабоце мясцовых органаў улады, патэнцыйных магчымасцяў і рэсурсаў мясцовага самакіравання, якія не выкарыстоўваюцца, у тым ліку па фарміраванні мясцовых бюджэтаў, забеспячэнні занятасці насельніцтва, стварэнні новых працоўных месцаў.

Мы нададзім больш увагі рабоце Савета Рэспублікі па правядзенні маніторынгу практыкі прымянення законаў Рэспублікі Беларусь у найбольш актуальных для грамадства і дзяржавы сферах. Дадзены фармат работы сябе апраўдаў. Адпаведны план на 2017 год ужо зацверджаны. У яго ўключаны законы Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», «Аб барацьбе з карупцыяй», «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў», «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» і «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва». Вынікам дадзенай работы павінны стаць прапановы па ўдасканаленні норм названых законаў з улікам патрабаванняў часу.

Не менш важным напрамкам нашай заканадаўчай і міжпарламенцкай дзейнасці з'яўляецца праца, накіраваная на ўніфікацыю і гарманізацыю заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтая работа павінна быць увязана з рашэннем задач па скарачэнні штучных бар'ераў для развіцця дзелавой актыўнасці, забеспячэння свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы на адзінай эканамічнай прасторы. Беларускаму Парламенту варта больш эфектыўна ўплываць на ход інтэграцыі, спрыяць паўнавартаснаму функцыянаванню нашых міждзяржаўных аб'яднанняў, кіруючыся канкрэтнымі ўстаноўкамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

26—27 снежня ў Маскве пройдзе пяцьдзясят першая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Мяркую, што нашым дэлегатам варта абмеркаваць з расійскімі калегамі механізмы сумеснай работы ў гэтым кірунку.

Наперадзе маштабная работа па правядзенні шэрагу міжнародных мерапрыемстваў у 2017 годзе.

Перш за ўсё гэта падрыхтоўка і правядзенне ў чэрвені 2017 года ў Маскве чацвёртага Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Папярэдняя тэма — «Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства». Трэба будзе сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў, навуковымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі падрыхтаваць канкрэтныя праекты, кантракты і прапановы, актыўна прыцягнуць маладзёжныя арганізацыі.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

На папярэднім пасяджэнні Савета Рэспублікі прынята рашэнне аб правядзенні парламенцкіх слуханняў «Аб удасканаленні прававых, арганізацыйных і эканамічных асноў развіцця і дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па стварэнні спрыяльных умоў жыццезабеспячэння насельніцтва». Распрацавана адпаведная памятка, маецца шэраг іншых дакументаў. Для таго, каб вясной эфектыўна правесці гэтыя парламенцкія мерапрыемствы, трэба сур'ёзна падрыхтавацца. Інакш жаданага выніку не атрымаем. Члены Савета Рэспублікі, якія працуюць на месцах, абавязаны сур'ёзна паглыбіцца ў пытанні функцыянавання ЖКГ, выпрацаваць і прыняць пры неабходнасці сумесна з гаспадарчымі суб'ектамі і ўладнымі структурамі дадатковыя рашэнні, арганізаваць выкананне ўказанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада. Для гэтага не трэба чакаць слуханняў у Савеце Рэспублікі. Будзе лепш надзённыя пытанні ЖКГ не адкладаць на потым, а вырашаць зараз, а найлепш — працаваць на апярэджанне.

Паважаныя калегі!

Беларускаму парламентарызму больш за 10 стагоддзяў. Племянныя народныя сходы на беларускіх землях былі ператвораныя ў органы тэрытарыяльнага самакіравання (веча) у Х—ХІ стст. У нашай найноўшай гісторыі 13 студзеня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь споўніцца 20 гадоў. Віншую вас з гэтай датай.

Дазвольце падзякаваць вам за сумесную плённую сесійную работу, павіншаваць з надыходзячымі Калядамі і Новым годам, пажадаць вам і вашым блізкім здароўя, міру і дабра.

Шчасця Вам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».