Вы тут

Фундаментам галіны застаюцца людзі


Дарагія сябры, паважаныя калегі!

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне электраэнергетыкі «Белэнерга» сардэчна віншуе работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам — Днём энергетыка!


Сёлетні год — юбілейны для нашай энергасістэмы. Гэта прад'яўляе асаблівыя патрабаванні да нашай працы, бо мы нясём адказнасць за работу энергасістэмы перад краінай, а яшчэ — перад ветэранамі, якія ў няпростых умовах стваралі беларускую энергетыку і перадалі нам традыцыі найвышэйшай адданасці сваёй справе. Упэўнены, што разам мы апраўдаем аказаны нам давер.

З нагоды прафесійнага свята прыміце, паважаныя ветэраны, шчырыя пажаданні здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму. Няхай свята напоўніць вашы душы радасцю.

Энергетычная галіна вельмі змянілася за апошні час. Новыя віды энергіі прыходзяць у наша жыццё, ужо сёння звыклым стала тое, што яшчэ ўчора называлі тэхналогіямі будучага. Але нават праз сотню гадоў надзейным фундаментам галіны застануцца людзі.

Энергетыкамі становяцца па прызванні, дакладна ўсведамляючы, што прафесія спалучаецца з высокай адказнасцю, напружаным рэжымам працы і рызыкай.

Сённяшняе пакаленне энергетыкаў з годнасцю працягвае лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, забяспечвае надзейнае функцыянаванне энергетычнага комплексу, бесперабойнасць і якасць энергазабеспячэння насельніцтва, эканомікі і сацыяльнай сферы, ствараючы ўмовы для росту прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы, робячы жыццё кожнага чалавека цяплейшым і больш светлым.

Для гэтага на працягу года мы здзейснілі вялікі аб'ём работ. Забяспечана выкананне асноўных ключавых паказчыкаў. Намі пабудаваны і адрамантаваны сотні кіламетраў ЛЭП, рэалізавана інвестыцыйная праграма, працягваецца ўзвядзенне новых энергааб'ектаў, мадэрнізуецца існуючае абсталяванне, укараняюцца сучасныя высокаэфектыўныя і энергазберагальныя тэхналогіі, нарошчваецца патэнцыял галіны.

Так, у гэтым годзе мадэрнізавана Магілёўская ЦЭЦ-1, пабудаваны значныя для сталічнага рэгіёна падстанцыі 110 кВ, уведзены ў эксплуатацыю чатыры пускавыя комплексы праекта па выдачы магутнасці з Беларускай АЭС.

У Гродзенскай вобласці завершана ўзвядзенне ветраэлектрычнай станцыі.

Сёння працоўную вахту на прадпрыемствах энергетычнай галіны нясуць тысячы супрацоўнікаў: электраманцёраў, майстроў, тэхнікаў, інжынераў, дыспетчараў, кіраўнікоў. Кожны на сваім месцы вырашае свае задачы, і толькі разам нам удаецца выконваць стратэгічную місію — несці энергію тысячам спажыўцоў.

Прафесія энергетыка ніколі не была лёгкай, і людзі, што працуюць у энергасістэме, цудоўна гэта разумеюць. Узаемадапамога і ўзаемавыручка ў энергетыкаў заўсёды на першым месцы. Мы можам ганарыцца сваёй прафесіяй — высокія напружанні, кругласутачны графік і павышаная адказнасць — усё гэта ўдзел моцных і адданых справе людзей.

Адыходзячы год праверыў энергетычную сістэму на трываласць ураганамі і анамальнымі ўмовамі надвор'я. Энергетыкі з гонарам вытрымалі выпрабаванні. Быў выкананы каласальны аб'ём работы, дзякуючы аператыўнасці і граматным дзеянням спецыялістаў, згуртаванасці калектыву і з'яднанасці перад вераломнасцю стыхіі мы змаглі не проста выстаяць, але і выканаць сваю галоўную задачу — у найкарацейшыя тэрміны вярнуць у дамы спажыўцоў святло і цяпло.

Дзякуй вам, дарагія калегі, за тое, што нават у экстрэмальных умовах вы дэманструеце мужнасць і вытрымку.

Яшчэ адным пацвярджэннем высокага прафесіяналізму і добрасумленных адносінаў беларускіх энергетыкаў да сваёй справы стала значнае паляпшэнне вынікаў рэйтынгу Сусветнага банка па індыкатары «Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння».

Беларусь зрабіла скачок у рэйтынгу адразу на 50 пазіцый і стала лепшай сярод краін СНД і Балтыі па гэтаму паказчыку, заняўшы 24 месца.

Беларуская энергасістэма адкрыта для новых ідэй і новых праектаў, мы пашыраем геаграфію прафесійнага супрацоўніцтва і ўмацоўваем добрасуседскія сувязі, якія склаліся.

Наперадзе ў нас яшчэ многа работы. Я ўпэўнены, што характэрныя для нашага калектыву дысцыплінаванасць і высокі ўзровень адказнасці дазволяць і ў далейшым паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі.

Паважаныя калегі! Няма нічога больш цэннага, чым жыццё і здароўе, таму беражыце сябе, бо часта кошт памылкі занадта высокі.

Жадаем вам у наступным годзе спакойнай, бяспечнай і безаварыйнай працы, прафесійнага і асабістага росту, бадзёрасці духу і цудоўнага настрою.

Шчасця, удачы і дабрабыту вам і ўсім тым, хто для вас дарагі!

Генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Яўген Воранаў

УНП 101339243

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.