Вы тут

Віншаванне Уладзіміра Патупчыка з Днём энергетыка


Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Дарагія калегі!

Ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!


Адыходзячы год стаў значным этапам у развіцці энергетычнай сферы Рэспублікі Беларусь. На дзяржаўным узроўні прыняты шэраг праграмных дакументаў, што вызначылі стратэгічныя накірункі забеспячэння энергетычнай незалежнасці краіны, — новая рэдакцыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай атамнай станцыі, ухвалена канцэпцыя праекта закона аб электраэнергетыцы.

Маштабнасць задач, якія пастаўлены, сведчыць пра тое, што паліўна-энергетычны комплекс рэспублікі з'яўляецца базавым сектарам нацыянальнай эканомікі і адыгрывае важнейшую ролю ў павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва, забеспячэнні эканамічнай і энергетычнай бяспекі краіны.

У адыходзячым годзе энергетыкі не толькі ў поўнай меры выканалі свае абавязацельствы па бесперабойнаму і надзейнаму забеспячэнню насельніцтва і рэальнага сектара электрычнай, цеплавой энергіяй і паліўна-энергетычнымі рэсурсамі, але і прадоўжылі дзейнасць па павышэнні эфектыўнасці работы беларускай энергасістэмы.

Апраўдала сябе інавацыйная накіраванасць тэхнічнага пераўзбраення энергааб'ектаў. Толькі ў гэтым годзе рэалізаваны шэраг значных інвестыцыйных праектаў: завершаны рэканструкцыя Аршанскай ЦЭЦ з устаноўкай турбаагрэгата магутнасцю 12,8 МВт, будаўніцтва Лунінецкай ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, устаноўка ГТУ-25 МВт на Магілёўскай ЦЭЦ-1, катла на Брэсцкай ЦЭЦ-1; уведзены ў эксплуатацыю Навагрудская ветраэлектрычная станцыя магутнасцю 7,5 МВт, чатыры пускавыя комплексы праекта па выдачы электрычнай магутнасці ад Беларускай АЭС; рэалізаваны праект па выдачы цеплавой магутнасці ад РК-3 у Барысаве і іншыя.

Працягваецца будаўніцтва Полацкай і Віцебскай ГЭС, мадэрнізацыя Гомельскай ЦЭЦ-1 і іншых аб'ектаў энергасістэмы.

Адной з важнейшых задач сённяшняга дня з'яўляецца ўдасканаленне электрасеткавай гаспадаркі галіны. Толькі за 9 месяцаў бягучага года ў краіне пракладзена звыш 1 000 км ВЛ 0,4–10 кВ, пабудавана і рэканструявана прыкладна 60 км ВЛ 110 кВ і 224 км ВЛ 330 кВ.

Здадзены ў эксплуатацыю новыя высокатэхналагічныя падстанцыі 110 кВ «Старабарысаўская» і «Тэхнапарк», рэканструявана падстанцыя «Дражня».

Трэба адзначыць, што ў няпростых эканамічных умовах энергетыкі змаглі захаваць станоўчыя тэндэнцыі развіцця галіны, стаць больш мабільнымі і эфектыўнымі.

Праведзеная мадэрнізацыя Беларускай энергасістэмы дазволіла павысіць нашу канкурэнтаздольнасць. Выдаткі паліва на выпрацоўку 1 кВт/г электраэнергіі скараціліся і дасягнулі паказчыка 235,4 г у. п. Па гэтаму паказчыку Беларусь на працягу некалькіх гадоў знаходзіцца ў лідарах сярод краін СНД.

Істотна палепшыліся такія тэхніка-эканамічныя паказчыкі работы беларускай энергасістэмы, як тэхналагічныя расходы электрычнай і цеплавой энергіі на транспарт у сетках.

Беларусь дасягнула значных поспехаў у газіфікацыі рэспублікі і развіцці тарфяной прамысловасці. Работнікамі газавай галіны ўведзена ў эксплуатацыю 1,2 тыс. км газаправодаў; газіфікавана прыродным газам 20,8 тыс. кватэр; на спажыванне прыроднага газу са звадкаванага пераведзена 8,7 тыс. кватэр.

Аб'ём прыроднага газу, пастаўленага спажыўцам газазабяспечваючымі арганізацыямі, перавысіў 12 млрд м3, рэалізавана прыкладна 60 тыс. тон звадкаванага вуглевадароднага газу.

У гэтым сезоне прадпрыемствамі тарфяной прамысловасці здабыта звыш 1,5 млн. тон торфу, выпушчана 540 тыс. тон торфабрыкетаў. Тэмп росту склаў 120,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

Найбольш інавацыйным праектам у энергетыцы рэспублікі з'яўляецца ўзвядзенне Беларускай атамнай электрастанцыі. На сучасным этапе важнейшая задача — рэалізацыя тэхнічных, эканамічных, прававых і арганізацыйных мер, накіраваных на інтэграцыю АЭС у беларускую энергасістэму.

З улікам праведзенай работы па абнаўленні вытворчых фондаў асноўныя намаганні ў перспектыве будуць накіраваны на далейшае развіццё сеткавай інфраструктуры, што дазволіць істотна павысіць надзейнасць энергазабеспячэння. Такія мэты вызначаны ў гэтай пяцігодцы ў рамках шэрагу дзяржаўных праграм і галіновай праграмы развіцця электраэнергетыкі.

Развіццё беларускай энергасістэмы не абмяжоўваецца толькі яе тэхнічным абнаўленнем. Для нас важна развіваць такія накірункі, як удасканаленне арганізацыйнай структуры, павышэнне кадравага патэнцыялу, знешнеэканамічнае развіццё з улікам фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Гэтыя складальнікі таксама ўплываюць на эфектыўнасць функцыянавання галіны.

Паважаныя калегі! Вынікі ў развіцці энергетыкі, што дасягнуты за апошняе дзесяцігоддзе, па майму цвёрдаму перакананню, сталі магчымымі толькі дзякуючы зладжанай працы работнікаў галіны ўсіх узроўняў, іх самаадданасці і высокаму прафесіяналізму. Дазвольце выказаць упэўненасць у тым, што энергетычная галіна рэспублікі будзе і ў далейшым паспяхова функцыянаваць, дынамічна развівацца, вырашаць узнікаючыя праблемы і эфектыўна выконваць галоўную задачу — гарантаваць надзейнае забеспячэнне насельніцтва і рэальнага сектара эканомікі энергарэсурсамі і палівам.

Ад усёй душы віншую ўсіх работнікаў шматтысячнага калектыву і ветэранаў галіны з прафесійным святам, Новым годам і Раством Хрыстовым!

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, пазітыўнай энергетыкі, сямейнага дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.