Вы тут

Магчымасці выбаршчыкаў не павінны абмяжоўвацца


Прапановы па рэалізацыі ў Беларусі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ плануецца выпрацаваць да 1 лютага. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.


Па інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва, рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання абмяркоўваліся ўчора на рабочай сустрэчы Лідзіі Ярмошынай з кіраўнікамі місіі АБСЕ, якія праводзілі маніторынг падчас гэтай выбарчай кампаніі. Спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтана дэ Зулуета Оўтрам сустрэліся таксама з экспертнай групай пры ЦВК і прынялі ўдзел у яе пасяджэнні.

На сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай кіраўніцтва місіі АБСЕ прэзентавала канчатковую справаздачу па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі. Пры гэтым Кент Харстэд і Каэтана дэ Зулуета Оўтрам звярнулі ўвагу на ключавыя моманты рэкамендацый, якія яны хацелі б бачыць улічанымі пры ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Беларусі. Размова, у прыватнасці, ішла аб працэдуры падліку галасоў і фарміраванні складу выбарчых камісій. «Па гэтых і іншых пытаннях Цэнтрвыбаркам паведаміў сваю пазіцыю, пры гэтым указаў, якія, на наш погляд, рэкамендацыі могуць быць улічаны ў будучым у выбарчым заканадаўстве, а якія з'яўляюцца неразумнымі», — расказала Лідзія Ярмошына.

Так, немэтазгоднай ЦВК лічыць прапанову аб надзяленні правам галасаваць асоб, пазбаўленых дзеяздольнасці, якія не ўсведамляюць сваіх дзеянняў і не ажыццяўляюць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадзянскіх здзелак. Крытычна Цэнтрвыбаркам ставіцца і да прапановы не ўключаць у дзень выбараў у спісы выбаршчыкаў людзей, якія па тых ці іншых прычынах не былі ўключаны туды раней. «Мы лічым, што гэта значна абмяжоўвае магчымасці выбаршчыкаў, і, зразумела, гэта ніколі не будзе намі ўлічана», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына. Разам з тым у ЦВК гатовы разглядаць і працаваць з тымі ці іншымі разумнымі прапановамі, рэзюмавала яна.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.