Вы тут

На партале adu.by запрацаваў інтэрнэт-рэсурс «Кафедра (навука onlіne)»


На нацыянальным адукацыйным партале adu.by запрацаваў (пакуль што ў тэставым рэжыме) інтэрнэт-рэсурс пад амбіцыйным загалоўкам «Кафедра (навука onlіne)».


Сур'ёзная назва — сур'ёзныя справы: новы сеціўны праект скіраваны на развіццё інавацыйных форм міжнароднага навуковага ўзаемадзеяння, актывізацыю дыялогаў паміж навукоўцамі самых розных, нават вельмі далёкіх адна ад адной краін, стварэнне магчымасцей для аператыўнага (нягледзячы на адлегласці) абмеркавання актуальных даследаванняў і абмену вопытам. Ці можа гэта азначаць, што ў хуткім часе не патрэбны будуць навукоўцам камандзіроўкі і візы? Верагодна, што так. Амбіцыйна? Больш чым!

Новая інтэрнэт-пляцоўка заклікае да інтэрактыўнай экспертнай камунікацыі па шырокім коле даследчых праблем. Гэта, безумоўна, патрэбна ў першую чаргу самім навукоўцам, але хіба не можа быць цікава і стараннаму студэнту, які рыхтуецца да семінара, і журналісту, якому заўтра браць інтэрв'ю ў прафесара, і якому-небудзь інтэрнэт-сёрферу, чый мозг сілкуецца інфармацыяй вышэйшага гатунку? Адкрыўшы «Кафедру», ужо сёння можна, напрыклад, пазнаёміцца з ідэяй стварэння асобасна-арыентаванага падручніка па геаграфіі (ад украінскага даследчыка) або з адноўленай канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі (беларускага аўтарства). На рэсурсе адкрыты раздзелы «Навуковыя мерапрыемствы», «Навуковыя даследаванні», «Задаць пытанне аўтару», «Інтэрактыўная сесія», «Кансультацыя onlіne»... Што трэба, каб рэсурс пераключыўся ў рэжым рэальнага дзеяння? Артыкулы навукоўцаў, прадастаўленыя калегам для абмеркавання, ініцыятыўныя выступленні, ідэі і прапановы, гатоўнасць адказваць на пытанні і задаваць іх... «Кафедра (навука onlіne)» — ёсць, патрабуюцца навукоўцы.

Святлана ВОЦІНАВА

Загаловак у газеце: На «Кафедры» ёсць вакансіі!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.