Вы тут

Сёлета, акрамя ёлак і соснаў, дамы беларусаў упрыгожаць і піхты


— Раней гэта дрэўца лічылася навагоднім сімвалам у асноўным у еўрапейскіх краінах, цяпер карыстаецца попытам і ў нас. Пакуль асартымент у лясгасах невялікі, мы толькі пачынаем працаваць з адпаведным пасадачным матэрыялам. Калі ёлка дасягае метра за 4—5 гадоў, то піхце на гэта спатрэбіцца 10—12. У лясгасах дрэва вышынёй да метра каштуе прыблізна 40 рублёў, — расказала кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Марыя Герасіменка.

Калі ж гаварыць пра звыклыя ёлкі, то спецыяльнымі навагоднімі плантацыямі сёння занята каля 800 гектараў. З 2 мільёнаў дрэўцаў больш за 175 тысяч дасягнулі адпаведных параметраў для рэалізацыі. З 21 снежня ў рэгіёнах будзе арганізавана каля 1100 гандлёвых пунктаў, 20 з іх — у Мінску. Кошт дрэўцаў вышынёй ад аднаго да двух метраў складзе 8—10 рублёў, яшчэ танней ёлкі абыдуцца, калі набываць іх у лясніцтвах.

З 15 снежня дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым кантролю лясоў з мэтай не дапусціць незаконныя высечкі і вываз дрэў без адпаведных дакументаў. Разам з супрацоўнікамі МУС, Мінпрыроды, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншымі кантралюючымі органамі плануецца правесці больш за 1800 рэйдавых мерапрыемстваў, выставіць звыш 300 кантрольных пастоў. Будуць выкарыстоўвацца фота- і відэапасткі. Сёння ў лясгасах задзейнічана каля 470 такіх прыстасаванняў, з пачатку 2016 года з іх дапамогай было выяўлена і прыцягнута да адказнасці каля 160 парушальнікаў. У пераднавагодні перыяд прыборы відэафіксацыі размесцяць каля садаводчых кааператываў, іншых участкаў, дзе часта адбываюцца незаконныя высечкі. Штраф за ссечанае без дазволу дрэўца складзе ад 5 да 50 базавых велічынь.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падарункі пад... піхтай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».