Вы тут

У белай карэце па старым Кракаве


Цішіню вуліц старога Кракава абуджае мягкае цёканне конскіх капытоў - гэта да Рыначнай плошчы чынна кіруюць карэтныя экіпажы.


Кожная вуліца гістарычнага цэнтра абавязкова выходзіць на знакамітую плошчу і на кожнай з іх можна сустрэць белыя карэты, у якія запрэжаны пары статных коней. Такія ўрачыстыя экіпажы надаюць гістарычнаму ландшафту горада непаўторны каларыт і выклікаюць у свядомасці ўяўленне пра сярэднявечныя часы, калі па гэтым вуліцам праходзіў шлях каралеўскага картэжа. У знак памяці былой велічы горада сённяшнія жыхары працягваюць традыцыю і цяпер белая карэта стала адным з сімвалаў турыстычнага Кракава, яго візітнай карткай.

Пышнасць карэтнай запрэжкі зачароўвае. Збруя на конях зіхаціць залатымі ўпрыгажэннямі, а конскія галовы ўвянчаны вулканамі з пёркавых плюмажаў. На капытах падковы з драўлянымі "абцасамі" - каб не псаваць брукаванку і змягчыць тупат. Здаецца, карэты, абабітыя знутры шоўкам і аксамітам, з начышчанымі да бляску латуннымі дэталямі, проста плывуць. Фурманы ў асобах маладых жанчын не тузаюць лейцамі і не панукваюць - коні самі ведаюць дарогу і нетаропка брыдуць каля знаёмых дамоў, крам і рэстаранчыкаў. На Рыначнай плошчы экіпажы выстройваюцца ў калону, нібыта на парадзе і чакаюць новых пасажыраў. Кіроўцы незвычайных "маршрутак" ветліва зазываюць турыстаў на розных мовах: "Рroszę, please, bitte!.." Тут можна спокайна ўгледзецца ў кожны экіпаж, карэту, пагладзіць каня, паназіраць, як гаспадары папраўляюць амуніцыю, кормяць, пояць і прыбіраюць за жывёламі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.