Не так даўно на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску з’явілася незвычайная кампазіцыя. На тэрыторыі камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны былі ўсталяваны макеты асноўных узораў узбраення радыётэхнічных войскаў, зенітных ракетных войскаў і авіяцыі. Яны сімвалізуюць адзінства гэтых родаў войскаў у забеспячэнні мірнага неба над Беларуссю. На чале кампазіцыі – легендарны савецкі знішчальнік МіГ-29.
Бартавы нумар самалёта – 15. І гэта сімвалічна, бо 21 снежня камандаванне ВПС і войск ППА адзначыць пятнаццацігадовы юбілей. А напярэдадні гэтай даты Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў уручыў яму Баявы сцяг.
- Гэта сімвал доблесці і гонару, сведчанне таго, што абаронцы нашай краіны свой доўг выканалі, - гаворыць Андрэй Раўкоў. – За гэты час ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны прайшлі вялікі шлях няспыннага развіцця. Увагу да пытанняў іх мадэрнізацыі і пераўзбраення знаходзіцца ў нас на дзяржаўным узроўні. Летась і сёлета былі закуплены па чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130, якія на сённяшні дзень выканалі практычна ўвесь спектр магчымых задач. Да таго ж закуплена першая партыя з шасці верталётаў Мі-8МТВ-5. У маі наступнага года будзе завершана выкананне гэтага кантракту з расійскімі вытворцамі. Такім чынам, мы атрымаем паўнавартасную новую лётную эскадрыллю, здольную вырашаць вельмі сур'ёзныя задачы па абароне краіны. Што да зенітных ракетных войскаў, то ўжо пастаўленыя на баявое дзяжурства комплексы С-300, якія былі бясплатна атрыманы з Расіі і адрамантаваны за ўласныя сродкі. Таксама закуплена чацвёртая батарэя ЗРК "Тор-М2".
Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі Андрэй Раўкоў і камандуючы ВВС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Двігалеў адкрылі памятную дошку на пастаменце памятнага знака. На ёй выбіты надпіс “Народ Беларусі даверыў нам мірнае неба!”.
Валяр’ян ШКЛЕННІК
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.