Вы тут

Прэзідэнт патрабуе ад кантралюючых органаў дзейнічаць па-дзяржаўнаму


У краіне неабходна стварыць аптымальную сістэму кантрольнай дзейнасці на чале з Камітэтам дзяржкантролю.


Кантрольныя органы ў сваёй рабоце павінны дзейнічаць акуратна і справядліва. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках праверкі эфектыўнасці работы органаў дзяржаўнага кантролю. Праверка праводзілася міжведамаснай групай пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што кантраляваць выдаткі бюджэту і выкарыстанне дзяржмаёмасці аб'ектыўна неабходна і гэта адна з найважнейшых функцый дзяржавы. «Але трэба дзейнічаць акуратна і справядліва. Пакаранне пакаранню не роўнае — ад заўвагі да буйных штрафных санкцый і крымінальных спраў. Але калі мы бачым памылкі, дробныя парушэнні, то гэтыя штрафы і пакаранне не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў, якія гадамі папаўнялі бюджэт падаткамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба дзейнічаць па-дзяржаўнаму! Гэта датычыцца ўсіх кантралюючых органаў, а Камітэта дзяржкантролю ў першую чаргу. Бо ён надзелены шырокімі паўнамоцтвамі па ажыццяўленні кантрольнай, фіскальнай, праваахоўнай дзейнасці і фінансавай выведкі, — адзначыў Прэзідэнт. — Бяздумны падыход у рабоце кантралёраў недапушчальны ў прынцыпе».

«Утойваць не буду, асобныя факты, выкладзеныя ў матэрыялах праверкі, выклікаюць у мяне сур'ёзную заклапочанасць: прыпіскі, справакаваныя адсутнасцю самакантролю, карупцыйныя праявы ў дзейнасці супрацоўнікаў дзяржкантролю, павярхоўнае стаўленне да справы і гэтак далей, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Хачу сказаць галоўнае — падрываць свой аўтарытэт органам дзяржкантролю нельга ні ў якім разе. Інакш мы страцім кантроль над найважнейшымі напрамкамі развіцця краіны».

«У Беларусі няма закрытых тэм і быць не можа. Усе знаходзяцца перад законам у роўных умовах. Таму перыядычна мы разглядаем работу вышэйшых службовых асоб і ўзначаленыя імі напрамкі дзейнасці, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Прызначаючы гэтыя праверкі, я хачу зразумець, наколькі аптымальнай з'яўляецца цяперашняя схема размеркавання функцый паміж дзяржаўнымі органамі і ці эфектыўна гэтыя функцыі рэалізуюцца».

На нарадзе, у прыватнасці, падымаліся пытанні ўдасканалення кадравай работы і статыстычнай справаздачнасці ў кантралюючых органах, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Ім таксама неабходна сканцэнтравацца на прыярытэтных кірунках, надаючы галоўную ўвагу не колькасным, а якасным паказчыкам.

Асноўны вынік нарады — у Беларусі неабходна сфарміраваць стройную і аптымальную сістэму кантралюючых органаў на чале з КДК. У сувязі з гэтым дадзена яшчэ адно даручэнне — прааналізаваць існуючыя нормы і патрабаванні і ўнесці неабходныя карэкціроўкі, каб выключыць залішнія праверкі бізнесу і прадпрыемстваў. Звернута ўвага і на стыль работы кантралюючых органаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў канкрэтнае даручэнне па пытанні ўдасканалення працэсу дзяржзакупак, у першую чаргу ў частцы выключэння магчымасцяў для дагаворных тэндараў. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць і рэалізацыі буйных інвестпраектаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.