Вы тут

30,5 тоны насення хваёвых парод захоўваецца ў халадзільных камерах


У халадзільных камерах лесанасенных цэхаў Мінлясгаса на захоўванні знаходзіцца 30,5 тоны насення хваёвых парод палепшанай якасці. З іх 17 тон — насення еўрапейскай елкі і 13,5 тоны — насення звычайнай сасны.


У галіне а падставе селекцыйнай ацэнкі лясоў выдзелена больш за 4183 гектары генетычных рэзерватаў, больш за 1124 гектары плюсавых насаджэнняў і 2795 плюсавых дрэў, якія маюць палепшаныя спадчынныя якасці. Таксама спецыяльна для мэт нарыхтоўкі насення лясных раслін створана больш за 1692 гектары лесанасенных плантацый і сфарміравана амаль 237 гектараў пастаянных лесанасенных участкаў, на якіх будуць збіраць лепшае насенне для стварэння новых лясоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад гэтых шышак — толькі карысць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».