Вы тут

Паравоз 1921 года выпуску паставілі на службу прадпрыемству


Вы бачылі калі-небудзь, каб з дапамогай звычайнага паравоза, які стаў рарытэтам, ацяплялі вытворчыя памяшканні? А вось на прыватным прадпрыемстве групы кампаній сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм» паравоз 1921 года выпуску паставілі на службу прадпрыемству.


У 2010 годзе кампанія выкупіла на аўкцыёне стратны завод драўляных вырабаў. Памяшканні практычна былі ў паўразбураным стане. Новы ўласнік навёў парадак, адбудаваў вытворчыя пляцоўкі, стварыў 80 новых рабочых месцаў. А паравоз, які стаяў тут, так бы мовіць, на сямі вятрах, вырашылі аднавіць.

— І цяпер наш паравоз стаіць на запасным пуці, — жартуе ўпраўляючы Мікалай Барысаў. — Паравоз мы выкарыстоўваем, калі нам патрэбна адначасова вялікая колькасць пары. Лакаматыў захоўваем у рабочым стане, раз у год цалкам разбіраем, ліквідуем няспраўнасці. І пасля праверкі прамнагляду атрымліваем дазвол на эксплуатацыю.

Кацёл працуе на мясцовых відах паліва. Тэхналогія простая: рабочыя закідваюць у топку торф. Пры высокай тэмпературы выпрацоўваецца пара, якая праз спецыяльны накапляльнік паступае на вытворчую пляцоўку і для абагрэву памяшканняў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паравоз на запасным пуці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.