Вы тут

Якія жывёлы здольныя ўплываць на стан здароўя чалавека?


Навукоўцы з розных куткоў планеты правялі даследаванні і высветлілі, якія свойскія жывёлы здольныя істотна ўплываць на стан здароўя чалавека.


У ходзе міжнароднага даследавання навукоўцы назвалі пяць свойскіх жывёл, здольных лячыць людзей. На думку спецыялістаў, самымі лепшымі ўнікальнымі магчымасцямі вылячэння валодаюць сабакі, кошкі, коні, пчолы і змеі. Лечаць яны як ад фізічных хвароб, так і ад псіхічных, пішуць «Народныя навіны».

Кошак эксперты называюць проста скарбніцай здароўя, і спіс хвароб, з якімі спраўляюцца гэтыя жывёлы, здзіўляе сваёй значнасцю. Яны могуць пазбаўляць ад захворванняў псіхікі, такіх як неўрозы, дэпрэсіі і нават разумовыя адхіленні. Акрамя таго, на працягу 20 хвілін кошкі стабілізуюць ціск і прыводзяць у норму сардэчны рытм. Далей, кошкі здольныя пазбавіць ад страўнікавых хвароб, сустаўных боляў і іншых захворванняў апорна-рухальнага апарату.

Сабакі могуць прывучыць чалавека да здаровага ладу жыцця, бо іх трэба штодня выводзіць на прагулкі, а значыць, і гуляць самому. Яны выдатна пазбаўляюць ад дэпрэсіі і сардэчна-сасудзістых хвароб, а таксама лечаць анкалогію на ранняй стадыі. Асаблівую ўвагу навукоўцы звяртаюць на сабак-павадыроў, якія замяняюць гаспадару вочы.

Коні валодаюць унікальнай здольнасцю ставіць на ногі людзей, якія атрымалі розныя траўмы. У апошні час коні ўсё часцей выкарыстоўваюцца для лячэння дзяцей, у якіх аўтызм ці праблемы з паводзінамі ў падлеткавым перыядзе. Таксама лічыцца, што яны могуць пазбаўляць ад алкагольнай залежнасці і наркаманіі, лечаць ад дэпрэсіі.

Пчолы — маленькія памочнікі, якія вырашаюць для чалавека вялікія праблемы. Яны выдатна лечаць рэўматоідны артрыт, неўралгію, рассеяны склероз і паталогіі мышцаў. Акрамя таго, прадукты іх жыццядзейнасці (мёд, праполіс і яд) з'яўляюцца выдатнымі сродкамі для лячэння яшчэ цэлага шэрагу хвароб.

Змеі выдатна пазбаўляюць ад хвароб суставаў і вен, знішчаючы хворыя клеткі чалавечага арганізма. Змяіны яд у некаторых выпадках ужываюць для лячэння анкалогіі.

Загаловак у газеце: Яны нас лечаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.